У суд Маскоўскага раёна нікога не пускаюць, даюць суткі

2010 2010-12-27T13:11:01+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud1jpg.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Судовая зала

Судовая зала

У памяшканьне суду Маскоўскага раёна Менска, дзе сёньня працягваецца разгляд адміністратыўных спраў затрыманых пасьля 22 снежня актывістаў, нікога не пускаюць. Праваабаронцу Алену Танкачову, якая патрапіла разам з некалькімі актывістамі ў суд, груба выдалілі. Таксама адсутнічае спіс спраў, якія будуць разглядацца.

15-40. Вольгу Дамарацкую і Міхаіла Мацевіча пакаралі арыштам на 10 сутак.

Між тым вядома, што ў 12-55 да праваабаронцаў прыйшло лаканічнае паведамленьне ад актывіста Міхася Пашкевіча” Суд Маскоўскага раёна. Чакаю сваёй чаргі”.

Судзіць будуць таксама  давераную асобу кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага з Берасця Дзмітрыя Шурхая, які быў абвінавачаны 22 снежня ў “непадпарадкаванні патрабаванням міліцыі” (арт. 23.4 КаАП), пасля арышту затрымалі ў Берасці і даставілі ў Менск. Зараз яго вінавацяць ва ўдзеле ў мітынгу 19 студзеня.

Міхась Пашкевіч паведаміў, што разам з ім сёння будуць асуджаныя моладзевыя актывіста А.Жыгалка, А.Кіркевіч, В.Дамарад, М.Мацкевіч і З.Шурхай. (“Наша ніва”)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international