Дзмітрыя Шурхая пасьля 5 сутак арышту судзяць ізноў у Менску

2010 2010-12-27T10:47:11+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud6.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Давераную асобу кандыдата ў прэзідэнты Віталя Рымашэўскага з Берасця Дзмітрыя Шурхая, які быў абвінавачаны 22 снежня ў “непадпарадкаванні патрабаванням міліцыі” (арт. 23.4 КаАП), пасля арышту затрымалі ў Берасці і даставілі ў Менск. Зараз яго вінавацяць ва ўдзеле ў мітынгу 19 студзеня. Разгляд адміністратыўнай справы пройдзе сёньня ў судзе Маскоўскага раёна Менска.

Нагадаем, 22 снежня па 5 сутак адміністратыўнага арышту атрымалі трое жыхароў Брэста – давераныя асобы апазіцыйных кандыдатаў, якія былі затрыманыя напярэдадні, ў 22.40. Бакура Юрыя і Андрэя Шарэнду супрацоўнікі міліцыі абвінавацілі ў “лаянцы матам” (арт.17.1 КаАП “дробнае хуліганства”). Таксама 5 сутак атрымаў Дзмітрый Шурхай, які быў абвінавачаны  ў “непадпарадкаванні патрабаванням міліцыі” .Рашэнне аб арышце актывістаў выбарчай кампаніі прымала суддзя Іна Ціўнова -- суд Маскоўскага раёну г. Брэста.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international