Двое сяброў Мінскай гарадской камісіі не прызналі вынікаў выбараў (тэксты асаблівых меркаванняў)

2010 2010-12-26T18:15:58+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/siamdzianava_halina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Галіна Сямдзянава

Галіна Сямдзянава

Сябры Мінскай гарадской выбарчай камісіі Галіна Сямдзянава і Аляксей Сігаеў (на фота) не падпісалі выніковы пратакол па выніках выбараў Прэзідэнта. Яны выклалі свае  асаблівыя меркаванні, у якіх пералічылі парушэнні Выбарчага кодэксу падчас прэзідэнцкай кампаніі, указаўшы, што гэтыя факты даюць падставы прызнаць выбары ў Мінску несапраўднымі.

Спіс парушаных артыкулаў выбарчага заканадаўства, якія згадваюцца ўсаблівым меркаванні прадстаўніцы Партыі БНФ Галіны Сямдзянавай, не проста гучыць вельмі пераканаўча – ён уражвае. Народнае волевыяўленне ў сталіцы ішло ўразрэз  ажно з дзевяццю артыкуламі дзеючага ў краіне Выбарчага кодэкса. Прычым парушэнні закона адбываліся літаральна на ўсіх этапах выбарчай кампаніі.

Напрыклад, пры фармаванні выбарчых камісій (як тэрыятарыяльных, так і ўчастковых) кандыдатуры ў іх склад “падбіраліся пэўнымі  зацікаўленымі асобамі”.  “На паседжанне органа,  які ствараў камісіі, не запрашаліся прадстаўнікі ўсіх палітычных партый, якія вылучылі  прадстаўнікоў у камісіі, кандыдатуры  прэтэндэнтаў не абмяркоўваліся, не вывучаліся іх дзелавыя якасці, а ўлічвалася толькі палітычная мэтазгоднасць уключэння у камісіію. Абскарджванне ў судах паказала, што суды кіруюцца не літарай закона, а ўсё той жа палітычнай мэтазгоднасцю...” – піша Г.Сямдзянава. Яе калега Аляксей Сігаеў, сябра Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі "Грамада”, лічыць, што “фармаванне камісій адбывалася не па прынцыпе прафесіяналізму, а па прынцыпе падначаленасці”, і з гэтай прычыны “ў выніку непрафесіянальнасці і абыякавасці да правядзення выбараў сябры камісій сабатавалі працу -- не выверылі спісы выбаршчыкаў…”. Гэты сабатаж навёў прадстаўніка сацыял-дэмакратаў на думку, што такое магло адбывацца не толькі пры выверцы спісаў. 

З парушэннем адбываўся і збор подпісаў, пры гэтым скаргі на выкарыстанне адміністратыўнага рэсурсу накіроўваліся ЦВК у Мінскую гарадскую камісію. Як падкрэсліла Г.Сямдзянава, “разбіральніцтва ў камісіі праводзілася  неаб’ектыўна, з парушэннем часткі  3 артыкулу 11 Выбарчага кодэкса, не кажучы пра тое, што большая частка камісіі з’яўляецца аднапартыйцамі асобаў, чые дзеянні аспрэчваліся,  што не дадае аб’ектыўнасці пры разглядзе пытання”. Падлік і праверка подпісаў таксама былі праведзеныя не ў адпаведнасці з заканадаўствам: без складання акта, без назіральнікаў і нават сябраў камісіі, без прынцыпу роўнасці прэтэндэнтаў на званне кандыдата перад законам. І гэта нягледзячы на скаргі ў ЦВК і пракуратуру на ўдзел у зборы подпісаў людзей, якія не маюць дачынення да ініцыятыўных груп… Цікава, што ЦВК пры гэтым займаецца прыняццем “невытлумачальных з пункту гледжання здаровага сэнсу” пастаноў, як, на прыклад, “Аб экспертнай ацэнцы прадстаўленых подпісаў”. “Гэтая пастанова не мела сэнсу яшчэ ў момант прыняцца, -- піша Г.Сямдзянава, -- бо нават у Мінскую гарадскую камісію патрапіла ў дзень прыёму пратаколаў з раённых камісій”. Як заўважыла сябра ТВК, “існуе вялікая колькасць не абнародаваных пастаноў ЦК, што дае падставы меркаваць, што ЦВК не зацікаўленая ў тым, каб усе пастановы былі дастаяннем грамадскасці”.

Абодва нязгодныя з афіцыйнымі вынікамі сябры камісіі адзначаюць парушэнні пры фармаванні спісаў выбаршчыкаў. Галіна Сямдзянава піша пра тое, што да сяброў камісіі ад апазіцыйных партый нават не даводзілася праўдзівая інфармацыя пра колькасць выбаршчыкаў у спісах і колькасць атрыманых бюлетэняў. “Зверыўшы спісы выбаршчыкаў і перадаўшы гэтыя звесткі ў камісіі, гэтыя сябры камісіі, як правіла, больш не мелі доступа да спісаў грамадзян, унесеных  для галасавання на ўчастках”, -- удакладняе яна. Пры гэтым “на ўчастках №67  Савецкага раёна і №№33,86 Заводскага раёна сябры камісіяў ад апазіцыйных партый адзначалі, што ў спісах знаходзяцца людзі, якіе памерлі 5-7 гадоў таму, і не ўключаныя ў спісы тыя, якім 18 гадоў споўнілася 5-6 гадоў таму”. Красамоўны прыклад падыходу камісій да вывярэння спісаў выбаршчыкаў прыводзіць у сваёй асаблівай думцы і Аляксей Сігаеў: “…прапушчаныя 2  дамы на 18 кватэр (46 выбаршчыкаў) па адрасе вул. Адэская, дамы № 38, 40 участковай камісіяй №36 Заводскага раёну”. Ён таксама кажа пра факты, калі грамадзяне ўключаліся ў спісы адразу на некалькіх участках.

Уключаныя ў склад выбарчых камісій прадстаўнікі апазіцыі сустракалі моцнае супрацьдзеянне пры спробе падпісаць усе атрыманыя камісіямі бюлетэні для галасавання. Галіна Сямдзянава нагадвае, што за такія спробы “іх пагражалі вывесці са складу камісіі, а сябра камісіі ўчастка №4 Ленінскага раёна Шпак-Рыжкава, якому спачатку дазволілі падпісаць усе бюлетэні, і ён паспеў падпісаць 1650 бюлетэняў, вывелі са складу камісіі за дзень да сканчэння датэрміновага галасавання, адмыслова склікаўшы для гэтага паседжанне адміністрацыі раёна”. Галіна Георгіеўна нагадвае і пра такую ж спробу выключэння ў дачыненні да І.Смеян-Семянюк, якая працавала ў камісіі на 104-м участку Маскоўскага раёна. І пра тое, што спроба на гэты раз не ўдалася, затое “у выніку пры падліку бюлетэняў у скрынях для галасавання іх аказалася значна менш, чым  «распісалася» выбаршчыкаў”.

Шмат нараканняў абодвух сяброў мінскай ТВК ад дэмакратаў выклікалі спосабы правядзення датэрміновага галасавання. Вось толькі некалькі вытрымак з асаблівых думак. “У пакоі для датэрміновага галасавання сам-насам са скрыняй з бюлетэнямі знаходзіўся міліцыянер, часам да яго далучалася невядомая асоба, якая не з’яўлялася сябрам камісіі” (Г.Сямдзянава). “Пры наведванні ў час датэрміновага галасавання выбарчых участкаў і аналізе ўбачанага скдадася ўражанне, што людзей на ўчасткі прыводзіў страх перад звальненнем з працы, непрацягненнем кантракта, высяленнем з інтэрнатаў. Прыніжаючыся, людзі прасілі даведку аб тым, што прагаласавалі. Вялікая колькасць скаргаў, што паступіла ва ўчастковыя камісіі ў час датэрміновага галасавання на дзяжурства міліцыянера ў памяшканні са скрыняй, на магчымасць пранікнення ў скрыню праз шчыліны, выкручваючы шурупы ў дне скрыні,  дазваляе рабіць высновы аб тым, што створаны ўмовы для маніпуляцый дадзенымі датэрміновага галасавання” (Г.Сямдзянава). “Падчас датэрміновага галасавання былі зафіксаваны факты прымусу да галасавання. Людзям пагражалі санкцыямі па месцы вучобы, працы і месцы жыхарства. З-за таго, што мець праблем ніхто не жадаў, не былі зроблены афіцыйныя заявы і скаргі на дадзенае парушэнне” (А.Сігаеў). Дарэчы, зроблены відэа- і аўдыёзапісы прымусу ў Беларускім дзяржаўным медыцынскім каледжы і ў Мінскім дзяржаўным тэхналагічным каледжы сябра мінскай ТВК ад сацыял-дэмакратаў прыклаў да сваёй асабістай думкі.

Што датычыць кульмінацыйнага моманту выбараў – падліку галасоў, то, па словах Аляксея Сігаева, “ва ўстанаўленні вынікаў галасавання не маглі прымаць удзел усе сябры падліковай камісіі”. У сувязі з гэтым, працягвае ён, на ўчастку №60 Фрунзенскага раёну сябрам камісіі Стома Ларысай Ігнацьеўнаў да пратакола па ўстанаўленні вынікаў галасавання было напісана асаблівае смнркаванне. “У прыватнасці, яна адзначае, што толькі ў тым стосе, што падлічвала яна сама, колькасць бюлетэняў за Някляева У.П. склала 46, а ў выніковым пратаколе за Някляева запісана  толькі 29 галасоў”, -- паведамляе А.Сігаеў.  Г.Сямдзянава адзначае, што, насуперак патрабаванням закона, амаль нідзе не праводзіўся асобны падлік галасоў, а там, дзе ён меў месца, “можна было назіраць значнае разыходжанне дадзеных па датэрміновым галасаванні, галасаванні па месцы знаходжання і ўчастку”. Сябра Мінскай гарадской камісіі прыводзіць некалькі прыкладаў:  “Так, на ўчастку №6 Партызанскага раёна за Лукашэнку датэрмінова прагаласавала 65,78%; па месцы знаходжання выбаршчыкаў -77,78%; у дзень галасавання – 36,01% (усяго 42,97%) .Участак №8 Партызанскага раёна - за Лукашэнку датэрмінова прагаласавала 78,3%; па месцы знаходжання выбаршчыкаў-84,38%; у дзень галасавання -33,2% (усяго -41,63%). Участак №27 Савецкага раёна - за Лукашэнку датэрмінова прагаласавала 88,33%; па месцы знаходжання выбаршчыкаў -84%; у дзень галасавання  -37,85% (усяго -44,98%)”. Да таго ж, падлік галасоў праводзіўся ў маўчанні, і агульныя вынікі мог ведаць толькі старшыня камісіі. 

Галіна Сямдзянава лічыць, што прыведзеныя ёю прыклады “дазваляюць зрабіць выснову, што ўчастковыя камісіі г.Мінска недобрасумленна падыйшлі да выканання ўскладзеных на іх абавязкаў па правядзенні выбараў, галасаванні і падліку галасоў, тым самым садзейнічалі фальсіфікацыі вынікаў выбараў”.

Такім чынам, абодва сябры Мінскай гарадской выбарчай камісіі, якія прадстаўляюць апазіцыю, не прызнаюць вынікі выбараў. “На падставе вышэй апісанага, я прыходжу да высновы, што выбары на тэрыторыі г. Мінска прайшлі з парушэннем заканадаўства. І лічу, што на тэрыторыі г. Мінск трэба прызнаць несапраўднымі”, -- падводзіць рысу А.Сігаеў. “У адпаведнасці з вышэйназваным, а таксама ўлічваючы непрапарцыйнае пакаранне за выказаную  грамадзянамі  незадаволенасць вынікамі выбараў у дзень галасавання, я не магу падпісаць  пратакол аб выніках галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь  па гораду Мінску, -- піша Г.Сямдзянава. -- Лічу, што выбары  па г.Мінску трэба прызнаць несапраўднымі”.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

 

 

Асаблівая думка

 сябра Мінскай гарадской камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

 Сігаева Аляксея Уладзіміравіча

 

Паставіць свой подпіс у пратаколе з вынікамі галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па г. Мінску не магу прычынах наяўнасці парушэнняў выбарчага заканадаўства пры правядзенні галасавання:

У адпаведнасці з артыкулам 20 Выбарчага кодэксу, грамадзянін, маючы права ўдзельнічаць у выбарах, можа быць уключаны у спіс толькі на адным участку  для галасавання. Аднак ёсць факты таго, што грамадзяне ўключаліся ў спісы на некалькіх участках (прыклад: Лебедзь Міхаіл Іосіфавіч, Лебедзь Вераніка Аляксандраўна былі ўключаны ў спісы па выбарчых участках №31 Фрунзенскага раёну і № 43 Цэнтральнага раёну).

Лічу, што вышэй узгаданае парушэнне магчыма па прычыне фармавання участковых камісій з сябраў аднаго працоўнага калектыву і фармаванне камісій адбывалася не па прынцыпе прафесіяналізму, а па прынцыпе падначаленасці: звычайна старшыні участковых камісій з’яўляліся начальнікамі астатніх сябраў камісіі па месцы асноўнай працы (прыклад: склад камісіі № 60 Фрунзенскага раёну). У выніку непрафесіянальнасці і абыякавасці да правядзення выбараў, сябры камісій сабатавалі працу – не выверылі спісы выбаршчыкаў (яшчэ адзін прыклад – прапушчаныя 2  дамы на 18 кватэр (46 выбаршчыкаў) па адрасе вул. Адэская дамы № 38, 40 участковай камісіяй №36 Заводскага раёну). Такія паводзіны сябраў камісіі мяне наводзяць на думку, што сабатаж адбыўся не толькі пры выверцы спісаў.

Між іншым, шмат назіральнікаў канстатуюць факты парушэнняў працэдуры падліку галасоў: у адпаведнасці з артыкулам 55 Выбарчага Кодэксу усталяваны ясны парадак падліку галасоў на ўчастке, але шэраг камісій рабілі па-свойму. Я раблю такія высновы на падставе заяў і скарг назіральнікаў (лісты №1, 2, 3, 5, 6, 7, якія дадаюцца да асаблівай думкі). Былы сябра Мінскай гарадской камісіі па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Ю.В. Хадыка раней на паседжанні камісіі прапаноўваў прыняць Рашэнне, выкананне якога дазволіла б  пазбегнуць парушэння артыкула 55 ВК.

Ва усталяванні вынікаў галасавання не маглі прымаць удзел усе сябры падліковай камісіі, што з’яўляецца парушэннем артыкула 55 Выбарчага кодэксу. На падставе парушэння старшынём участковай камісіі №60 Фрунзенскага раёну кодэкса, сябрам камісіі Стома Ларысы Ігнацьеўны да пратакола па усталяванню вынікаў галасавання была напісана асаблівая думка. У прыватнасці, яна адзначае, што толькі у тым стосе, што падлічвала яна сама, колькасць бюлетэняў за Някляева У.П. склала 46, а ў выніковым пратаколе за Някляева запісана  толькі 29 галасоў. Да падліку, пры складанні пратакола, яна дапушчана не была.

Не на ўсіх участках на час датэрміновага галасавання скрыні  былі зроблены  і апячатаны так,  каб пазбегнуць магчымасці што-небудзь ўкінуць у іх (прыклады: участак №4 Ленінскага раёну – фатаздымкі дадаюцца на дыске).

Пад час датэрміновага галасавання былі зафіксаваны факты прымусу да галасавання. Людзям пагражалі санкцыямі па месцы вучобы, працы і месцы жыхарства. З-за таго, што мець праблем ніхто не жадаў, не былі зроблены афіцыйныя заявы і скаргі на дадзенае парушэнне. Аднак былі зроблены відэя- і аўдыя-запісы прымусу. Такія моманты былі ў Беларускім Дзяржаўным медыцынскім коледжы – аўдыёзапіс у  файлы “принуждение БГМК.mp3” на дыске, так сама зафіксаваны факты прымусовага галасавання ў Мінскім дзяржаўным тэхналагічным коледжы – файл “прымус.mp4”. Дадзенныя дзеянні з’яўляюцца парушэннем артыкулу 5 Выбарчага кодэксу з боку адміністрацый адукацыйных устаноў.

 

На падставе вышэй апісанага, я прыходжу да высновы, што выбары на тэрыторыі г. Мінска прайшлі з парушэннем заканадаўства. І лічу, што на тэрыторыі г. Мінск трэба прызнаць несапраўднымі.

 

 

22.12.2010 г.                                                                         А.В. Сігаеў

 

 

ОСОБОЕ МНЕНИЕ

 ЧЛЕНА  МИНСКОЙ ГОРОДСКОЙ ИЗБИРАТЕЛЬНОЙ КОМИСИИ ПО ВЫБОРАМ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

СЕМДЯНОВОЙ  ГАЛИНЫ  ГЕОРГИЕВНЫ

Я не могу подписать итоговый протокол о результатах выборов Президента Республики Беларусь,  состоявшихся 19.12.2010 года потому, что:

1.Формирование территориальных комиссий в г. Минске проходило с нарушением ч.1 ст.13 Избирательного кодекса. Кандидатуры в состав участковой комиссии подбирались определенными  заинтересованными лицами.  На заседание органа,  образовавшего комиссии, не приглашались  представители  всех политических партий, выдвинувших представителей в комиссии, кандидатуры  претендентов не обсуждались, не изучались их деловые качества, а учитывалась только политическая целесообразность включения в комиссию. Обжалование в судах показало, что суды руководствуются не буквой закона, а все той же политической целесообразностью,  слушая, но не слыша,  возражений оппонентов власти. Такую же позицию заняли и представители  прокуратуры, присутствовавшие в судебном заседании.

2.Сбор подписей за выдвижение кандидатов в Президенты Республики Беларусь осуществлялся  нарушением ч.7 статьи 61 и статьи 73 Избирательного кодекса Республики Беларусь. В частности, информация о  фактах  этих нарушений была изложена в жалобе гр.гр.Краснова  и Дианова. Надлежащей оценки  фактам, о которых говорилось в жалобе, дано не было. Центральная комиссия по выборам, куда  обратились заявители, отправила жалобу на рассмотрение к нам в комиссию. Разбирательство в комиссии проводилось необъективно, с нарушением части 3 статьи 11 Избирательного кодекса, не говоря о том, что большая часть комиссии является однопартийцами  лиц, чьи действия оспаривались,  что не добавляет объективности при рассмотрении вопроса.

3.Проверка подписей

 Подсчет количества сданных подписей в районных комиссиях проводился тайно, без составления акта, без участия наблюдателей, членов инициативных групп. Удостовериться в справедливости представленных районными комиссиями сведений невозможно.

Проверка подписей проводилась без соблюдения принципа равенства претендентов перед законом (не учитывалось использование административного ресурса, использовались ксерокопии вместо подлинников документов). Сбор подписей и подписание подписных листов, в нарушение статьи 61 Избирательного кодекса, (что зафиксировано наблюдателями и отражено в многочисленных жалобах в ЦИК и прокуратуру),  проводился не членами инициативных групп.

Вызывает сомнение возможность некоторых претендентов собрать указанное в протоколе количество подписей.

Совершенно необъяснимо с точки зрения здравого смысла постановление ЦК «О экспертной оценке представленных подписей», принятое в последний рабочий день перед сдачей протоколов о результатах проверки подписей в городскую комиссию. Это постановление не имело смысла еще в момент принятия, т.к. даже в Минскую городскую комиссию попало в день приема  протоколов  из районных комиссий. Следует отметить, что существует большое количество не обнародованных постановлений ЦК, что дает  основания предположить, что ЦК не заинтересована в том, чтобы все постановления были достоянием общественности.

4.Формирование участковых избирательных комиссий, как и территориальных комиссий г. Минске проходило с нарушением части 1 статьи 13 Избирательного кодекса. Кандидатуры в состав участковой комиссии подбирались определенными  заинтересованными лицами.  На заседание органа,  образовавшего комиссии, не всегда приглашались  представители  всех политических партий, выдвинувших представителей в комиссии, кандидатуры  претендентов не обсуждались, не изучались их деловые качества, а учитывалась только политическая целесообразность включения в комиссию. Обжалование в судах показало, что суды,  представители прокуратуры, присутствовавшие в судебном заседании, руководствуются не буквой закона, а все той же политической целесообразностью. 

Об этом свидетельствует тот факт, что из 78 жалоб, поданных в суд в разных районах Минска, (о невключении 413 человек в состав участковых комиссий), ни одна  не была удовлетворена, и ни один человек из числа обратившихся в суд,  не был включен в состав участковых комиссий.

5. Как и при сборе подписей, при агитации был нарушен принцип равных прав кандидатов в Президенты (ст.73 Избирательного кодекса) и зафиксировано злоупотребление служебным положением не только кандидатом, но и его доверенными лицами.  Мною была направлена жалоба в ЦК, в полученном  из ЦК  решении содержится неполный ответ и только на один поставленный мной вопрос, на остальные вопросы я ответа не получила.

6.Достоверная информация о количестве избирателей в списках и количестве бюллетеней, полученных комиссией, не доводилась до членов комиссии от оппозиционных партий. Сверив списки избирателей, и передав эти сведения в комиссии, эти члены комиссии, как правило, больше не имели доступа к спискам граждан, внесенных  для голосования на участках. Жалобы на это мы рассматривали на заседаниях комиссии.

Например, на участках №67  Советского района, и № №33,86 Заводского района члены комиссий от оппозиционных партий отмечали, что в списках находятся люди, которые умерли 5-7 лет назад  и не включены в списки те, которым 18 лет исполнилось 5-6 назад.

 Представителям оппозиционных партий не разрешали подписать все бюллетени, полученные комиссией. За это их грозили вывести  из состава комиссии, а члена комиссии участка №4 Ленинского района Шпак-Рыжова, которому  сначала разрешили подписать все бюллетени и он успел  подписать 1650 бюллетеней, вывели из состава комиссии за день до окончания досрочного голосования, специально созвав для этого заседание администрации района. Такая же попытка была предпринята и по отношению к Смеян-Семенюк (104 участок Московского района), но она не удалась, в результате, при подсчете бюллетеней в ящиках для голосования их оказалось значительно меньше, чем  «расписалось» избирателей.

Следует отметить, что на всех участках, очень своеобразно и единообразно происходило обеспечение сохранности бюллетеней: в комнате для досрочного голосования наедине с ящиком с бюллетенями находился милиционер, иногда к нему присоединялось неизвестное лицо, не являющееся членом комиссии. Между тем, в соответствие с частью 6 статьи 72 ответственность за сохранность бюллетеней несет председатель  комиссии. Милиция же  при  осуществлении охраны территорий, зданий, помещений и сооружений должна руководствоваться  соответствующим законодательными актами, а не заниматься самодеятельностью вместе с ЦК и председателями участковых комиссий.

 В соответствие с рекомендациями, озвученными на семинаре –тренинге членом районной комиссии Московского района- зав.орг.отдела Администрации Московского района Кудермаевым А.Н., на участки были направлены «бригады» независимых наблюдателей, которые обязаны были «нейтрализовать» оппозиционных членов комиссии. На некоторых участках для этого лишали аккредитации ранее зарегистрированных в качестве наблюдателей представителей оппозиции (участок  №37 Октябрьского района).  Вместе с тем, на участок №7 Ленинского района часов в 18 пришли наблюдатели от «Фонда мира», один из которых предъявил удостоверение сотрудника КГБ. Вот это настоящая нейтрализация!

7.Все жалобы, которые подавались на действие или бездействие власти, рассматривались городской комиссией, прокуратурой не в течение 3-х дней, а 10-и иногда и больше. Например, жалоба в генеральную прокуратуру наблюдателя в территориальной комиссии Московского района Святской, в которой содержалась просьба дать правовую оценку тренинга, проведенного Кудермаевым А.Н., рассматривалась 14 дней, и ответ заявительнице  был дан не тот, который приняли на заседании комиссии.

 А некоторые, как жалоба наблюдателя с 20 участка Московского района Демянович Людмилы Евгеньевны, поданная 15 декабря в ЦИК  и зарегистрированная   в городской комиссии только 18 декабря, удостоилась чести быть рассмотренной только сегодня, до этого она таинственным образом попала в Московскую районную комиссию.

Газета «Минский курьер», опубликовавшая границы участков всех районов г.Минска, сообщает, что 15.10.2010 года администрацией Московского района создано105 участков для голосования  по выборам Президента Республики Беларусь и определены их границы. Изучив границы  участков, можно увидеть,  что ни на участке 19, ни на участке 20  Московского района не значится административное здание БГПУ, находящееся по адресу ул. Советская, 18. Вместе  тем, в момент досрочного голосования, в комиссиях №19 и №20 массово голосовали студенты БГПУ. Табличка о том, что здесь голосуют избиратели, проживающие по ул. Советской, 18 , сохранилась и в день голосования на участке 20 и была снята на участке 19.

 Но если бы внимательно читалась газета, то студенты, зарегистрированные по ул. Советской, 18, должны были проголосовать на участке №4 по ул. Володарского, 9, что значительно ближе к месту регистрации студентов и главное, определено Администрацией Московского района. Следует отметить, что в списки на участке №4 не были внесены избиратели, проживающие по ул. Советская, 18. Всего на участке №4 в день голосования было внесено в списки около 1100 человек, проживающих по другим адресам.

В очередной раз Центральная комиссия отправила нам жалобу, адресованную ей. Но жалоба появилась в папке с входящими материалами только после окончания голосования. Появилось решение Администрации Московского района от того же 15.10.2010 года о проведении голосования студентов на участках №№19 и 20 по их  просьбам и просьбе ректора  (письмо №01/02-2161от 01.10.2010 года.)  Решение нигде не было опубликовано и не было отменено решение о голосовании на участке №4 студентов, имеющих регистрацию по ул. Советская, 18.

 Возможно, это объясняется тем, что и на участке №19 и на участке №20 в комиссиях из 13 человек -12 сотрудники БГПУ, а  по одному человеку – представители администрации Московского района.

7.Голосование.

При посещении во время досрочного голосования избирательных участков и анализе увиденного, создалось впечатление, что людей на участки приводил страх перед увольнением с работы, непродлением контракта, выселением из общежитий.  Унижаясь, люди просили справку о том, что проголосовали. Большое количество жалоб, поступившее в участковые комиссии во время досрочного голосования на дежурство милиционера в помещении с ящиком для голосования, на возможность проникновения в ящик через щели, выкручивая шурупы в дне ящика,   позволяет делать выводы  о том, что созданы условия для манипуляций данными досрочного голосования.

В нарушение ч.2 статьи 54 Избирательного кодекса в Заводском, Советском и Московском и других районах администрацией были составлены списки инвалидов 1 и 2 групп и престарелых граждан, к которым без вызова приходили члены участковых комиссий с ящиком для голосования по месту жительства, как правило без сопровождения наблюдателя, что дает право говорить о возможности фальсификаций.

При подсчете голосов избирателей на участках почти везде не производился раздельный подсчет голосов по досрочному голосованию, голосованию по месту нахождения избирателя и голосованию на участке в день выборов, что является нарушением статьи 55 Избирательного кодекса.

Подсчет голосов членами комиссий производился молча, данные подсчета каждым членом комиссии  не оглашались, все данные передавались председателю комиссии, который один знал результаты голосования, позволяет делать выводы  о том, что происходила широкомасштабная фальсификация. Член участковой комиссии №67 Советского района Турко Т.И. считала голоса против всех, но не была услышана. В протоколе сообщили о количестве на порядок меньше.

На участках, где наблюдатели  производили тщательный подсчет проголосовавших и минимизировали контакт милиции и незнакомых лиц с ящиком с бюллетенями, результаты голосования отличаются. Например, участок №8  Партизанского района по официальной версии у Лукашенко -41,6%, по версии наблюдателей -34,2%. Участок №49 Ленинский район Лукашенко -39,6%;  Некляев, Романчук, Санников (вместе)  --- 46%. Участок №57 Октябрьский – Лукашенко 42,26% и т.д.

На участках, где проводился раздельный подсчет голосов, можно наблюдать значительное расхождение данных по досрочному голосованию, голосованию по месту нахождения и участке. Так на участке №6 Партизанского района за Лукашенко досрочно проголосовало 65,78%; по месту нахождения избирателя-77,78%; в день голосования – 36,01% (всего 42,97%) .Участок №8 Партизанского района - за Лукашенко досрочно проголосовало 78,3%; по месту нахождения избирателя-84,38%; в день голосования -33,2% (всего -41,63%). Участок №27 Советского района за Лукашенко досрочно проголосовало 88,33%; по месту нахождения избирателя-84%; в день голосования -37,85%(всего -44,98%);

Такие разительные отличия в результатах голосования  и другие приведенные примеры позволяют сделать вывод, что участковые комиссии г.Минска недобросовестно подошли к выполнению возложенных на них обязанностей  по проведению выборов, голосования и подсчету голосов, тем самым способствовали фальсификации результатов выборов.

В соответствии с вышеназванным, а также учитывая непропорциональное наказание за высказанное гражданами недовольство результатами выборов в день голосования, я не могу подписать  протокол о результатах голосования по выборам Президента Республики Беларусь  по городу Минску.  Считаю, что выборы по г.Минску надо признать недействительными.

 

22.12.2010г.                                                                                  Г.Семдянова

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international