А.Воўчак: Рэпрэсіўны "бульдозер" ужо губляе арыенціры

2010 2010-12-26T18:09:39+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

За подпісам пракурора горада Мінска Куліка Алегу Воўчаку было прад'яўлена пастанова аб правядзенні вобшуку ў сувязі з тым, што "Прававая дапамога насельніцтву", якую ён узначальвае, мела дачыненне да масавых беспарадкаў у Мінску 19 снежня.

Вобшукі былі праведеныя і на офісе арганізацыі, і па дамашнім адрасе кіраўніка. Варта адзначыць, што "Прававая дапамога насельніцтву" зарэгістравана ва Украіне і юрыдычнага адрасу ў яе ніяк не можа быць у Беларусі. Усё гэта кажа аб тым, у краіне ідзе негалосны палітычны пераслед за праваабарончую дзейнасць. У офісе арганізацыі канфіскавалі кампутар, паляўнічую зброю гаспадара кватэры, у яго афіцыйны дазвол на яе. Таксама забралі дыскі па выбарах, у тым ліку ранейшых, фотаздымкі, кнігі, шмат чаго асабістага.

Вобшук і апытанне Алега Воўчыка доўжыліся 6 гадзінаў. На панядзелак у 15.00 яго выклікаюць у якасці сведкі па гэтай крымінальнай справе.

- Калі браць пад увагу выступленне Ластоўскага, прадстаўніка МУС Беларусі, дык яны збіраюцца праверыць базу Вэлкома, хто быў у цэнтры Мінска і ўдзельнічаў у мітынгу. І па ўсіх выпадках будуць разбірацца. Многіх сфатаграфавалі. Таму можна казаць, што ў нас будзе 30-50 тысяч людзей, якіх могуць абвінаваціць у масавых беспарадках.

Воўчак таксама паведаміў, што на яго думку праваабаронцы не апошнія, якія патрапяць пад рэпрэсіі. "Бульдозер пайшоў і будзе далей змятаць на сваім шляху ўсё, што альтэрнатыўнае," - сказаў Алег Воўчак.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international