Арыштавалі актывістаў штабу Казуліна ў Берасьці

2006 2006-03-20T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта паведамляе Радыё Свабода Найменшы судовы вырак абвясьцілі Ганьне Канюс — 5 сутак, а кіраўнік абласнога штабу Ігар Маслоўскі, а таксама Валянцін Лазарэнкаў, Сьвятаслаў Валасюк і Сяргей Еўціфееў арыштаваныя на 7 сутак.

Затрыманых увечары 18 сакавіка чатырох актывістаў выбарчай кампаніі прывезьлі ў суд Ленінскага раёну Берасьця з ізалятару часовага ўтрыманьня. Усе яны былі абвінавачаны ў хуліганстве і лаянцы. Разам зь імі ў суд прывезьлі й спадара Еўціфеева, якія спрабаваў аднесьці перадачу для затрыманых і неўзабаве сам апынуўся ў ізалятары паводле аналягічнага абвінавачаньня.

Разглядалі справы актывістаў штабу Казуліна фактычна за зачыненымі дзьвярыма: сваякі й паплечнікі затрыманых ня здолелі нават трапіць у будынак суду, які ахоўваецца міліцыянтамі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international