Перасьледы ў рэгіёнах на выходныя

2010 2010-12-26T17:41:25+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

На кватэру каардынатара берасьцейскага Руху "За свабоду" Дзяніса Турчыняка наведаліся міліцыянт і чалавек у штацкім. Супрацоўнікі прастаялі некаторы час перад кватэрай актывіста. Дзьверы ім ніхто не адчыніў, пасьля яны пачалі званіць у кватэры да суседзяў.

У суседзяў міліцыянты запытваліся не пра прысутнасьць актывіста ў кватэры, а пра пра тое, ці чулі яны падазроныя выпадкі ў доме. Каля дому каардынатара Руху стаіць два аўтамабілі міліцыянтаў, ля пад'езду апэратыўнік у штацкім.

Сёньня пасьля пяцісуткавага прысуду павінны выйсьці з-пад варты тры актывісты БХД: Юрка Бакур, Зьміцер Шурхай і Андрэй Шарэнда.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства