Вольга Някляева патрабуе сустрэчы з генпракурорам

2010 2010-12-24T19:06:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Увечары 24 снежня Вольга Някляева, жонка Уладзіміра Някляева, перадала ў Генеральную пракуратуру скаргу, у якой патрабуе сустрэчы з генпракурорам Рыгорам Васілевічам.

«Са словаў Аляксандра Лукашэнкі і дзяжурнага адваката Н.Падсадной, мой муж знаходзіцца у СІЗА КДБ. Аднак за пяць дзён адвакатам так і не ўдалося з ім сустрэцца. Я патрабую сустрэчы з генеральным пракурорам, патрабую паведаміць мне, жывы мой муж альбо не. І даказаць гэта», — гаворыцца ў скарзе.

Гэта ўжо не першы зварот Вольгі Някляевай у Генеральную пракуратуру краіны. 21 снежня спадарыня Вольга ўжо звярталася ў гэту ўстанову з заявай, у якой прасіла разгледзець прычыну немагчымасці сустрэчы Някляева з адвакатам. Аднак заява да гэтага часу не разгледжаная. Як паведаміў Вользе Някляевай вечарам 24 снежня дзяжурны пракурор Валерый Саковіч, «заява знаходзіцца ў Аддзеле па наглядзе за дазнаннем органаў унутраных спраў» і ён не можа сказаць, разгледжаная яна альбо не. Нягледзячы на тое, што заява з патрабаваннем дапусціць да Някляева адваката мусіла быць разгледжаная на працягу трох дзён.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international