viasna on patreon

Начны ператрус на “Белсаце”

2010 2010-12-26T12:26:30+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/belsat1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння ўначы невядомыя ўварваліся ў офіс першага незалежнага тэлеканалу «Белсат» у Менску. Яны разрэзалі дзверы памяшкання адмысловай пілой. Цяпер уваход на офіс апячатаны.

На той момант у памяшканні нікога не было. Як паведаміў афіцыйны прадстаўнік тэлеканалу ў Менску Міхась Янчук журналісты разам з тэхнікай і абсталяваннем выехалі некалькі дзён таму.

«У пакінутым некалькі дзён таму менскім офісе Белсату са ўсяго абсталявання засталася толькі дагістарычная саракагадовая пячатная машынка. У яе ўстаўлены аркуш паперы — а на ім напісана ад рукі: Specially for you. А да машынкі дачэпленая памаранчавая стужка з надпісам — Белсат TV», — паведамляе Міхась Янчук у Facebook.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства