viasna on patreon

20 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы сабраліся людзі. Яны вераць, што на гэты раз проігрыша не будзе!

2006 2006-03-20T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Народ выйшаў на плошчу, каб адстаяць свой выбар! Па законе ў краіне мусіць адбыцца другі тур галасаваньня.
Аляксандр Мілінкевіч выступіў перад прысутнымі. Ужо зьявілася 20 палатак. Людзі, узяўшыся за рукі акружылі палаткі колам. Колькасьць палатак павялічваецца. Мінчане прыносяць цёплыя рэчы, гарачую гарбату, піражкі і бутэрброды, каб сагрэць і падтрымаць удзельнікаў мірнай акцыі. Людзі сьпяваюць песьні. У паветры лунаюць бел чырвона-белыя сьцягі. З кожнай хвілінай людзей робіцца ўсё болей і болей! Людзі крычаць "Мілінкевіч!" і "Жыве Беларусь!" Людзі вераць, што на гэты раз проігрыша не будзе! Удзельнікі акцыі тэлефануюць родным, сябрам і знаёмым, запрашаюць прыйсьці на плошчу адстаяць свой выбар. І не баяцца! Нас большасьць!

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства