Таццяна Бублікава абвесціла галадоўку

2010 2010-12-24T19:41:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Як і іншыя арыштаваныя, што сядзяць разам з ёй у камеры ў СІЗА Мінскага раёна.

Пра гэта паведаміла 24 снежня адвакатка Таццяны Ларыса Атаманчук, якая сустракалася са сваёй падабароннай увечары 23 снежня.

Па словах спн. Атаманчук, нагодай для абвяшчэння галадоўкі стала «перанаселенасць» камеры, у якой замест 8-і асобаў сядзяць ужо 13.

Таццяна Бублікава з адвакатам таксама склалі скаргу ў Мінскі гарадскі суд на пастанову суда першай інстанцыі наконт неабгрунтаванай жорсткасці прысуду. Нагадаем, што Бублікаву асудзілі на 10 сутак адміністратыўнага арышту, нягледзячы на тое, што затрыманая раскаялася і прызнала віну, што павінна было змякчыць прысуд.


Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international