Ператрусы ў офісах працягваюцца

2010 2010-12-25T19:21:29+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Супрацоўнікі следчых органаў у межах крымінальнай справы па ч.2 арт. 293 КК канфіскуюць у асноўным кампутарную тэхніку.

19-00

У цэнтральным  офісе Аб'яднанай грамадзянскай партыі ў Мінску ўжо каля двух гадзінаў супрацоўнікі КДБ праводзяць ператрус. Канфіскуюцца сістэмныя блокі кампутараў і іншая тэхніка, перадвыбарчыя агітацыйныя матэрыялы, газеты, кампакт дыскі і нават запісныя кніжкі.

Акрамя таго адбыўся ператрус на кватэры актывіста моладзевага крыла АГП Алега Корбана, які цяпер знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ. Былі канфіскаваныя сістэмны блок кампутара і дакументы.

Таксама 25 снежня праведзены ператрус на кватэры старшыні Мінскай гарадской арганізацыі АГП Анатоля Паўлава.

На офісе "Еўрапейскага радыё для Беларусі" у адсутнасць супрацоўнікаў праведзены ператрус. Ключ ад офіса меўся на вахце. Рэдактар радыё Віталь Зыблюк выпадкова заехаў на працу ў калядны дзень і… пабачыў, як выносяць кампутары, паведаміла Наша Ніва.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international