Рэальныя вынікі выбараў па Мінску: за Лукашэнку ад 32 да 45 працэнтаў

2010 2010-12-24T23:17:55+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/viachorka_v.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Дадзены артыкул падрыхтаваны Вінцуком Вячоркам на падствае дадзеных назіральнікаў з мінскіх участкаў. Згодна з АФІЦЫЙНЫМІ вынікамі, падтрымка Лукашэнкі ў сталіцы вагаецца ад 32 да 45 працэнтаў.  

 

Людзі выйшлі, бо іхную волю зьняважылі

Вінцук Вячорка

Цяпер, калі ўвязьненыя й зьбітыя да паўсьмерці сотні мірных людзей, калі па краіне гойсаюць мадэрнізаваныя "чорныя вораны", калі мы ня ведаем лёсу паловы кандыдатаў у прэзыдэнты, а нават ці яны жывыя, – трэба найперш салідарнасьць – беларуская й міжнародная.

Але пакуль беларуская дэмакратычная супольнасьць дапамагае чым можа арыштаваным, улады цынічна "замацоўваюць посьпех". Пачалася кампанія замбаваньня электарату, а таксама спробы пераканаць замежжа: "Ён выйграў". Дэталі, "выдаткі вытворчасьці", маўляў, перамелюцца, галоўнае, што Лукашэнка папулярны ў народзе. У панядзелак нямала замежных агенцтваў мэханічна паўтарылі за Ярмошынай і "Белтай" пра "перамогу". Рабіць ім гэта было тым лягчэй, што такі быў настрой уладаў многіх эўрапейскіх (і ня толькі) краінаў. Маўляў, так, недэмакратычны, але ж падтрыманы бальшынёю; хай зробіць пару жэстаў, і мы яго нарэшце прызнаем, каб менш праблемаў мець.

Людзі ў Беларусі ды за мяжой павінны ведаць, чаму ў Менску пратэставалі, чаму ня вытрымалі нэрвы ў валадара. Ня менш важна за збор фактаў фальсыфікацыі ведаць максымальна блізкія да рэальнасьці вынікі галасаваньня. Участкаў, дзе ўдалося іх здабыць, няшмат, але ёсьць. Там, дзе назіральнікі маглі бачыць падлік з асноўнае (у дзень галасаваньня) скрыні.

На ўчастку № 8 Партызанскага раёну нас было спачатку двое, а 19 сьнежня чацьвёра аўтэнтычных назіральнікаў. Трое ў рамках ініцыятывы "Праваабаронцы за свабодныя выбары" (Вольга Мазурава, Зьміцер Бартосік і я), адзін ад РЗС (Мікалай Раманюк). Трэба сказаць, нам удалося нямала.

Гэты ўчастак, дзе я быў усе шэсьць дзён, - у цэнтры Менску. Вуліцы Захарава, Першамайская, Бядулі, Бранявы завулак. Дамы-"сталінкі", жыве шмат людзей шаноўнага ўзросту (пераважна бабулі; дзяды паўміралі – мужчыны маюць карацейшы век). Думаю, дэмаграфічная сытуацыя прыцьміла пільнасьць уладаў; яны былі перакананыя, што і без радыкальных захадаў будзе як трэба.

Уся камісія з інструмэнтальнага заводу. У адной з жанчынаў мы спыталіся пра сацыяльна-спартыўную партыю, якая яе накіравала ў камісію. Бедная: яна пачула пра існаваньне такой партыі ўпершыню.

Калі ў першы дзень на ўчастку неадлучна знаходзіўся лейтэнант міліцыі, то пасьля нашых скаргаў надалей ён быў у памяшканьні толькі ў абедны і начны перапынкі (тут нічога нельга было зрабіць; гарадзкая камісія 22 сьнежня адкінула маю скаргу). Мы лічылі яўку, фатаграфавалі скрыню. Хаця гэтае здыманьне дало няшмат. Па-першае, у пакоі падчас перапынкаў былі намесьніца старшыні й сакратар камісіі, чые подпісы стаялі на кавалку паперы, налепленым на шчыліну звычайным клейным алоўкам. А па-другое, у сам дзень галасаваньня высьветлілася, што накрыўку можна падняць ня менш як на сантымэтар, не парушаючы пячатак і заклеек.

Відавочна, зьвесткі з датэрміновага галасаваньня да аб'ектыўнай карціны ня маюць дачыненьня. Нам кажуць: маўляў, апанэнты ўлады заклікалі ісьці галасаваць толькі 19-га, таму розьніца сымпатыяў у датэрміновай і асноўнай скрыні – натуральная. Але пагадзіцца з гэтым можна, толькі маючы гарантыі захаванасьці скрыні. Іх няма.

Не заглыбляюся ў дэталі падзеяў 19-га на ўчастку падчас галасаваньня. Былі і ўпісы выбарнікаў паводле тэлефоннага званка, і "назіральніца ад саюзу жанчын", а папраўдзе наглядчыца ад раённай адміністрацыі. Галоўнае – мы чацьвёра змаглі стаяць каля стала й сачыць за пальцамі сяброў камісіі. М.Раманюк нават здолеў сфатаграфаваць пісаны алоўкам "прамежкавы пратакол". Адрозьненьні ў падліку іхным і нашым ёсьць, але нязначныя – на 3-5 галасоў. Вось вынікі кантраляванага падліку бюлетэняў з асноўнай скрыні (зьвесткі пра Вуса, Цярэшчанку й супраць усіх – толькі паводле зводнага пратаколу; мы не ўпільнавалі).

Участак № 8 Партызанскага р-ну, галасаваньне ў дзень выбараў

Кастусёў

4

0,55%

Лукашэнка

243

33,20%

Міхалевіч

3

0,41%

Някляеў

84

11,48%

Раманчук

79

10,79%

Рымашэўскі

15

2,05%

Саньнікаў

198

27,05%

Статкевіч

19

2,60%

Вус

6

0,82%

Цярэшчанка

12

1,64%

Супраць усіх

63

8,61%

Несапраўдныя бюлетэні

6

0,82%

РАЗАМ

732

1

 

Падлік яўкі ў асноўны дзень, зроблены назіральнікамі, даў на 20 чалавек менш, але на фоне разьбежак у сотні на іншых участках гэта ня так істотна.

Атрымаўшы пры сьведках такія вынікі, старшыня Н.Раткевіч адмовілася іх агучваць і надалей разам з сакратаром М.Шчурок моўчкі нешта пералічвала за асобным сталом. Але выніковы пратакол (падсумаваньне вынікаў папярэдняга, вынаснога і асноўнага галасаваньня) таксама паказальны:

Участак № 8 Партызанскага р-ну, агульныя вынікі

Кастусёў

4

0,45%

Лукашэнка

373

41,63%

Міхалевіч

6

0,67%

Някляеў

86

9,60%

Раманчук

83

9,26%

Рымашэўскі

15

1,67%

Саньнікаў

207

23,10%

Статкевіч

20

2,23%

Вус

7

0,78%

Цярэшчанка

15

1,67%

Супраць усіх

72

8,04%

Несапраўдныя бюлетэні

8

0,89%

РАЗАМ

896

100,00%

Агульная колькасьць выбарнікаў

1408

 

 

Як бачым, агульная яўка 63,64%. Датэрмінова прыйшлі  132 чалавекі (9,38%) – рэальная лічба, мы яе пацьвярджаем сваім пагалоўным падлікам. Дзе не было студэнцкіх ці рабочых інтэрнатаў, міліцэйскіх і вайсковых установаў, бяз масавага загону, г.зн. дабраахвотная, калі людзі самі прыйшлі, папярэдняя яўка не перавышала 10%. Гэта з папраўкай на супрацоўнікаў бюджэтных установаў, ад якіх патрабавалі прагаласаваць па месцы жыхарства датэрмінова.

Вёска Цна шэсьць год таму стала часткаю гораду і не пасьпела мэнтальна ўрбанізавацца; я гэта ведаю, бо ня раз балятаваўся ад той акругі. Назірала на 1-м Савецкім участку юрыстка Тамара Сяргей, тая самая, што падтрымлівае ініцыятыву «Жанчыны супраць беззаконьня ў судах і пракуратуры». Назірала пільна. Зьвесткі з самога дня галасаваньня блізкія да рэальнасьці. Агульны вынік розьніцца зразумела чаму: сярод іншага, зафіксаваны вынас скрыні да тых, хто пра гэта не прасіў.

Участак № 1 Савецкага р-ну

 

Асноўнае галасаваньне

Агульны вынік

Кастусёў

1

0,20%

3

0,49%

Лукашэнка

223

45,42%

326

52,92%

Міхалевіч

8

1,63%

8

1,30%

Някляеў

42

8,55%

46

7,47%

Раманчук

34

6,92%

34

5,52%

Рымашэўскі

11

2,24%

11

1,79%

Саньнікаў

110

22,40%

120

19,48%

Статкевіч

11

2,24%

12

1,95%

Ус

4

0,81%

5

0,81%

Цярэшчанка

7

1,43%

7

1,14%

Супраць усіх

33

6,72%

36

5,84%

Несапраўдныя бюлетэні

7

1,43%

8

1,30%

РАЗАМ

491

 

616

 

 

Гэты ўчастак месьціцца ў гімназіі № 6. Адзіны ўчастак на былой маёй акрузе мясцовых выбараў увесну, дзе асобна й сумленна палічылі ў дзень галасаваньня. Тут палова жыхароў – прыватны сэктар, палова – мікрараён. Назіралі ў дзень выбараў двое, праўда, за 5 мэтраў, але з аптычнымі прыладамі.

Участак № 27 Савецкага р-ну

 

Асноўнае галасаваньне

Агульны вынік

Кастусёў

9

0,92%

9

0,78%

Лукашэнка

369

37,85%

520

44,98%

Міхалевіч

15

1,54%

17

1,47%

Някляеў

103

10,56%

104

9,00%

Раманчук

96

9,85%

100

8,65%

Рымашэўскі

20

2,05%

22

1,90%

Саньнікаў

204

20,92%

210

18,17%

Статкевіч

47

4,82%

49

4,24%

Ус

2

0,21%

4

0,35%

Цярэшчанка

16

1,64%

17

1,47%

Супраць усіх

81

8,31%

91

7,87%

Несапраўдныя бюлетэні

13

1,33%

13

1,12%

РАЗАМ

975

 

1156

 

 

Маніторынг участку № 6 Партызанскага раёну забясьпечвалі ажно 7 незалежных ад улады назіральнікаў. Там у дзень асноўнага галасаваньня з 820 бюлетэняў 314 (36,01%) было палічана за Лукашэнку, 179 (20,53%) за Саньнікава, 124 (14,22%) за Раманчука, 120 (13,76%) за Някляева, 61 (7%) супраць усіх. У падсумоўчым пратаколе за Лукашэнку ўжо 42,97%.

На ўчастку № 9 Першамайскага раёну (СШ № 73) было двое назіральнікаў – немаладога ўжо ўзросту, якіх не падпускалі бліжэй за 3 мэтры да стала, але мусілі зважаць на іх.

Участак № 9 Першамайскага р-ну, галасаваньне ў дзень выбараў

Кастусёў

14

1,20%

Лукашэнка

474

40,62%

Міхалевіч

12

1,03%

Някляеў

129

11,05%

Раманчук

130

11,14%

Рымашэўскі

31

2,66%

Саньнікаў

228

19,54%

Статкевіч

27

2,31%

Вус

5

0,43%

Цярэшчанка

14

1,20%

Супраць усіх

98

8,40%

Несапраўдныя бюлетэні

1

0,09%

РАЗАМ

1163

99,66%

 

(4 бюлетэні, паводле старшыні камісіі, зьнесьлі.)

Урэшце, 49-ты ўчастак Ленінскага р-ну, 4-я школа (якую я калісьці заканчваў).  Тут назіральніку ўдалося зьняць працэс на відэа й вывесіць у інтэрнэце. У дзень галасаваньня Лукашэнку налічана 32,31%, паводле падсумоўчага пратаколу 39,29%.

Такім чынам, участкі разьмешчаныя ў розных сацыяльна-дэмаграфічных зонах: нядаўняя вёска (Савецкі №1), мікрараён і гарадзкі прыватны сэктар (Савецкі № 27), пэнсіянэры й рабочыя інтэрнаты (Партызанскі № 6), стары цэнтар (Партызанскі № 8), новы цэнтар і завод Кірава (Ленінскі № 49). Але вынікі блізкага да рэальнага падліку вельмі падобныя. Ад менскіх назіральнікаў паступаюць новыя вынікі, набліжаныя да вышэйпрыведзеных.

Як бачым, Лукашэнка мае ад 32 да 45 адсоткаў, далей ідзе Саньнікаў (20-27%), потым Някляеў ці Раманчук. Супраць усіх – 7-8%.

Гэтыя лічбы радыкальна, у разы і на парадкі, адрозьніваюцца ад афіцыйных папярэдніх вынікаў па Менску з сайту ЦВК, дзе Лукашэнка мае 67,64%, Кастусёў 3,49%  Міхалевіч 1,43%, Някляеў 3,13%, Раманчук 3,34%, Рымашэўскі 1,35%, Саньнікаў 3,38%, Статкевіч 1,69%, Вус 1,85%, Цярэшчанка 0,61%, супраць усіх 11,12%.

Менск – гэта 17,13% ад колькасьці выбарнікаў Беларусі, і прыведзеных лічбаў дастаткова, каб паказаць, што афіцыйнае падсумаваньне ў цэлым па краіне не адпавядае рэальнаму галасаваньню. Аднак вельмі важна далучыць да аналізу блізкія да праўды лічбы зь іншых рэгіёнах. Калі хто мае – публікуйце ўсімі спосабамі!

І апошняе. Зусім ня час узьнімаць палеміку, і таму скажу каротка: быў бы адзіны кандыдат – галасы пратэсту аб'ядналіся б, і невядома яшчэ, як павялі б сябе прынамсі некаторыя камісіі. Але абмяркуем гэта потым.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international