Мінюст узяўся за Беларускі Хельсінкскі камітэт

2010 2010-12-24T17:14:35+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Міністэрства юстыцыі даслаў ліст у праваабарончую арганізацыю "Беларускі Хельсінкскі камітэт". Чыноўнікі патрабуюць адказаць, ці прымала рада арганізацыі рашэнне прымаць удзел у акцыі 19 снежня.

Нагодай стаў той факт, што кіраўніка БХК Алега Гулака затрымалі каля Плошчы Незалежнасці пасля акцыі.  Цяпер Мінюст да 28 снежня чакае адказу. 

У каментары Еўрарадыё Алег Гулак адзначыў, што нават яго затрыманне каля Плошчы Незалежнасці не пацвярджае факт удзелу ў акцыі. Яно мусіць пацвярджацца іншымі спосабамі.  На думку Гулака, складаецца ўражанне, што ўсе дзяржорганы кінуліся цяпер паказваць сваю лаяльнасьць і гатоўнасьць служыць прэзідэнту не толькі верай і праўдай, але троху па-за патрабаваннямі закону. 

Што тычыцца запыту Мінюсту, кажа праваабаронца, то БХК у адпаведнасці са сваім статутам вядзе маніторынг за парушэннямі правоў чалавека ў нашай краіне. І менавіта ў рамках гэтага маніторынгу прадстаўнікі БХК назіралі за акцыяй 19 снежня. На жаль, адзначае Гулак, прадстаўнікі праваахоўных органаў перашкаджалі весці маніторынг. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international