27 снежня Мінскі гарадскі суд разгледзіць скаргі расіян, затрыманых 19 снежня

2010 2010-12-24T16:52:18+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Па просьбе расійскага пасольства раённыя суды Мінска ў паскораным парадку накіроўваюць на разгляд у Мінскі гарадскі суд скаргі ад расійскіх грамадзян, затрыманых у Мінску 19 снежня, - паведаміў прэс-сакратар пасольства Расіі ў Беларусі Вадзім Гусеў.

Ён адзначыў, што па стане на 15 гадзін 24 снежня ў Мінгарсуд паступілі скаргі сямі з 11 затрыманых расіян. Чатыры астатнія скаргі раённыя суды рыхтуюць для перадачы. Скаргі, што паступілі, Мінгарсуд разгледзіць 27 снежня ў 15 гадзін. На пасяджэнні суда будуць прысутнічаць расійскія дыпламаты.

Акрамя таго, адзначыў Гусеў, 25 снежня прадстаўнікі расійскага пасольства чарговы раз наведаюць грамадзян Расіі, прыгавораных да розных тэрмінаў адміністрацыйнага арышту за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі.

23 снежня памочнік прэзідэнта Расіі Сяргей Прыходзька заявіў, што пасольства ў Мінску актывізуе працу па абароне інтарэсаў сваіх грамадзян у Беларусі. Паводле яго слоў, цяпер самае галоўнае, каб усе затрыманыя расійскія грамадзяне былі вызваленыя, а расследаванне насіла сапраўды аб’ектыўны і непрадузяты характар.

«Хачу падкрэсліць, што ў кола непасрэдных абавязкаў пасла, як і любой расійскай загранустановы, уваходзіць поўная, належная і безумоўная абарона законных правоў і інтарэсаў усіх без выключэння грамадзян Расіі», — сказаў Прыходзька.

«Пасольства РФ у Мінску мае выразнае ўказанне актывізаваць адпаведную працу», — падкрэсліў ён.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international