ЦВК адмовіўся хадайнічаць аб вызваленні кандыдатаў у прэзідэнты

2010 2010-12-24T13:31:44+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

На сённяшнім паседжанні Цэнтральнай выбарчай камісіі давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава і сябра ЦВК з правам дарадчага голасу Юрый Хадыка звярнуўся да камісіі з патрабаваннем выступіць з хадайніцтвам да праваахоўных органаў. На думку Хадыкі, ЦВК мусіць запатрабаваць вызвалення ўсіх затрыманых кандыдатаў у прэзідэнты. 

Хадыка матываваў гэта тым, што кандыдаты не заклікалі нікога біць вокны і дзверы ў будынку Дома ўраду і самі гэта не рабілі. "Таму затрыманне незаконнае", — сказаў Юрый Хадыка. Яго падтрымаў сябра ЦВК з правам дарадчага голасу Канстанцін Лукашоў. 

Аднак старшыня камісіі Лідзія Ярмошына заявіла, што "з папулісцкай кропкі гледжання такая заява і выглядала б эфектна", але яны яе не падтрымліваюць. З іншага боку, гэтае пытанне "не ў кампетэнцыі" ЦВК. Таму зварот Хадыкі быў адхілены праз галасаванне.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international