Міністар юстыцыі Беларусі Віктар Галаванаў заяўляе, што грамадзкія арганізацыі ня могуць аказаць грамадзянам кваліфікаваную юрыдычную дапамогу ў судох. І хоць ён не гатовы назваць выпадкі аказаньня няякаснай дапамогі праваабарончымі арганізацыямі, тым ня менш лічыць, што абаронцамі ў судах павінныя быць прафесійныя адвакаты. (Радыё Рацыя)

2003 2003-04-23T10:00:00+0300 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Паводле Дэкрэту прэзідэнта №13 "Аб некаторых пытаньнях грамадзянскай судавытворчасьці", прадстаўляць інтарэсы фізічных ды юрыдычных асобаў у судох маюць правы адвакаты ды ўпаўнаважаныя грамадзкіх аб'яднаньняў толькі ў выпадках, калі такое права дадзенае ім законам. Закон жа дае права толькі прафэсійным саюзам (іх прадстаўнікі могуць абараняць інтарэсы як сябраў прафсаюза, гэтай і проста працаўнікоў), а таксама Таварыству абароны спажыўцоў. Праваабарончыя арганізацыі Беларусі пазбаўленыя права прадстаўляць інтарэсы грамадзяніна ў судзе.
Міністар юстыцыі Беларусі Віктар Галаванаў лічыць, што толькі адвакаты могуць кваліфікавана дапамагчы ў судах.
Віктар Галаванаў: Я за тое, каб грямадзянін меў кваліфікаваную прававую дапамогу. Найбольш кваліфікаваную дапамогу сёньня можа аказаць незалежны прававы інстытут - адвакатура. Што датычыць рознага роду праваабарончых арганізацый, я лічу, што іхны ўзровень недастатковы, каб у поўнай ступені аказаць такую дапамогу. У судзе павінны быць толькі ўдзельнікі судавытворчасьці - суддзя, пракурор, абаронца, усе астатнія прадстаўнікі, так, для формы. Канкрэтных прыкладаў аказаньня няякаснай кваліфікаванай дапамогі мы ня маем, але тое, што асобныя арганізацыі займаюцца палітыкай - агульнавядома, а грамадзяніну патрэбна кваліфікаваная юрыдычная дапамога.
Міністар юстыцыі заяўляе, што адвакатура на Беларусі сёньня незалежная ад усіх інстытутаў улады й падпарадкуецца толькі закону. Дарэчы, сёньня на Беларусі дзейнічае 1567 адвакатаў, і гэтая колькасьць вырасла ў параўнаньні зь мінулым годам на 5%.
Алесь Хмяльніцкі (Радыё Рацыя)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international