ЗША і ЕС: Беларускі народ заслугоўвае лепшай долі

2010 2010-12-24T00:31:23+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Сумесная заява дзяржаўнага сакратара ЗША Хілары Клінтан і Высокага прадстаўніка Еўрапейскага Саюза Кэтрын Эштан аб сітуацыі пасля выбараў прэзідэнта ў Рэспубліцы Беларусь

Злучаныя Штаты Амерыкі і Еўрапейскі Саюз яшчэ раз заклікаюць да неадкладнага вызвалення ўсіх кандыдатаў у прэзідэнты і больш за 600 дэманстрантаў, затрыманых пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі. Мы рашуча асуджаем ўсякую праяву гвалту, у асаблівасці непрапарцыйнае прымяненне сілы ў дачыненні да кандыдатаў у прэзідэнты, палітычных актывістаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і журналістаў.

І выбары, і падзеі, што паследавалі за імі, з’яўляюцца крокам назад у развіцці дэмакратычнага кіравання і павагі правоў чалавека ў Беларусі. Беларускі народ заслугоўвае лепшай долі.

Еўрапейскі Саюз і Злучаныя Штаты Амерыкі адзначаюць сур’ёзныя праблемы ў выбарчым працэсе і падліку галасоў, што было адлюстравана ў справаздачы місіі назіральнікаў ад АБСЕ, і настойліва заклікаюць урад Беларусі да выканання ўзятых на сябе абавязацельстваў у рамках АБСЕ па істотным рэфармаванні выбарчага працэсу. Ураду Беларусі таксама неабходна зрабіць крокі па забеспячэнні поля дзейнасці для палітычных актывістаў, прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і незалежных журналістаў.

Павага дэмакратыі і правоў чалавека па-ранейшаму займаюць цэнтральнае месца ў пытанні паляпшэння адносін Беларусі з Злучанымі Штатамі Амерыкі і Еўрапейскім Саюзам. Без значнага прагрэсу ў гэтых абласцях не адбудзецца паляпшэння адносінаў. Менавіта ў такім кантэксце мы будзем ацэньваць дзеянні ўрада Беларусі па вырашэнні сітуацыі прымаць пад увагу развіццё падзей пры разглядзе нашых адносін з Беларуссю. Еўрапейскі Саюз і Злучаныя Штаты маюць намер працягваць падтрымку і ўзаемадзеянне з народам Беларусі і прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international