viasna on patreon

Жодзінскім праваабаронцам з трэцяе спробы ўдалося паразмаўляць з начальствам Жодзінскага ГАЎС

2010 2010-12-23T19:06:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/lapickaja-sviatlana.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Аднак, размова адбылася не з начальнікам міліцыі А.Чынкіным, а зь ягоным намесьнікам сп.Дарошкам, паведаміў Жодзінскі інфармацыйны партал. У часе прыёму была зарэгістраваная й пададзеная адпаведная заява.

Варта адзначыць, што на працягу апошніх трох дзён жодзінцаў проста не прапускаюць у Жодзінскі ГАЎС. Парушаюцца правы грамадзянаў на зварот да дзяржаўнае правааховы, дыскрымінуюцца гараджане й тутэйшыя праваабаронцы, а таксама арыштаваныя ўчасе гармадзка-палітычнага пратэсту ў Менску й скіраваныя ў Жодзінскую Турму №8 грамадзяне Рэспублікі Беларусь, іхныя бацькі, блізкія й родныя.

Акрамя таго, некаторыя супрацоўнікі ГАЎС  засьцерагаюць сваё начальства ад сустрэчы з праваабаронцамі нават з дапамогай наўпростага дэзынфармаваньня грамадзянаў.

У сувязі з гэтым варта было б задаць пытаньне: “Куды ж глядзіць тутэйшая пракуратура!?

На самой справе, у гарадзкім адзьдзяленьні міліцыі робіцца нешта неверагонае.

Так, жодзінскі праваабаронца Аляксей Лапіцкі 21.12.2010 спрабаваў прайсьці на тэрыторыю будынка Жодзінкага ГАЎС, але вартавы міліцыянт Селемен, спаслаўшысь на ўведзены з 14.12.2010 па загадзе начальніка ГАЎС Андрэя Чынкіна надзвычайны ўзмоцнены рэжым, адмовіўся прапускаць жыхара Жодзіна нават на тэрыторыю двара адміністрацыйнага будынаку ГАЎС Жодзінскага выканкаму. Было прапанавана прыйсьці да начальніка ў прыёмны дзень 22.12.2010, у сераду.

Аднак, у сераду варта зноў не прапусьціла праваабаронцаў да начальства. Спробу атрымаць дазвол на ўваход у будынак ГАЎС на гэты раз непасрэдна рабіла Сьвятлана Лапіцкая. Вартывы міліцыянт Піменаў паведаміў ёй, што ў сераду начальнік А.Чынкін нікога не прымае й прапанаваў прыходзіць у чацьвер 23.12.2010.

23.12.2010 у чацьвер Аляксей Лапіцкі й Сьвятлана Лапіцкая разам зрабілі трэцюю спробу трапіць на прыём да сп.Чынкіна, каб размаўляць зь ім пра праблемы, зьвязаныя з парушэньнямі правоў грамадзянаў учасе іхнага знаходжаньня у Турме №8 і прыёму для іх перадачаў ад сяброў і родных. Іх зноў спрабавалі затрымаць наўваходзе на тэрыторыю, аднак А.Лапцікі й С.Лапіцкая, надзвычай абураныя такім неправамерным становішчам, проста прайшлі на тэрыторыю будынку й запатрабавалі сустрэчы з начальствам.

Ня гледзячы на тое, што начальнік Жодзінскага ГАЎС А.Чынкін зноў адсутнічаў на месцы, праваабаронцы сустрэліся з намесьніка начальніка ГАЎС сп. Дарошкам. Яны зарэгістравалі й перадалі яму непасрэдна заяву, а таксама размаўлялі наконт праблемаў з парушэньнямі агульнапрызнаных стандартаў права: закрытасьці сьпісаў арыштаваных, не прадстаўленьні інфармацыі пра час і дакладныя тэрміны ўтрыманьня за кратамі, забаронаў на перадачу пісьмовых паведамленьняў ад родных, блізкіх і сяброў, усяго працэсу арганізацыі перадачаў з утрыманьнем людзей у чэргах на марозе, забароне перадаваць арыштаваным ежу - іншых прыкметаў, а таксама наўпростых праяваў дыскрымінацыі й катаваньняў у дачыненьні да арыштаваных і іхных родных …

Учасе размовы намесьнік начальніка даў зразумець, што заява й прапановы праваабаронцаў, у тым ліку прагучаўшыя вусна ўчасе размовы, будуць вывучаныя, па ім будуць прынятыя адпаведныя меры. Кіраўніцтва Жодзіснкага ГАЎС гатовае йсьці на сустрач людзям, але ня можа не падпарадкоўвацца тым указам, якія паступаюць зь Менску, а таксама той адміністратыўнай практыцы, якая склалася за апошнія годы.

Напрыканцы праваабаронцы выказалі пажаданьне, каб кіраўніцтва жодзінскага ГАЎС напярэдадні сьветлых сьвятаў Раства Хрыстовага й Новага 2011 Году пайшло на сустрач арыштаваным і іхным родным ды садзейнічала таму, каб іхнае адміністрацыйнае пакараньне не абцяжарвалася дадатковымі маральнымі й фізычнымі пакутамі зьвязанымі зь немагчымасьцю атрыманьня віншаваньняў з волі, сьвяточных паштовак ці падарункаў.

На неправамерныя дзеяньні міліцыянта Піменава, які сьвядома й наўмысна дэзынфармаваў праваабаронцаў, жыхароў Жодзіна, не дапусьціўшы іх у будынак і на прыём да кіраўніка Жодзінскага ГАЎС А.Чынкіна 22.12.2010, у дзень праводзімага ім на той час прыёму грамадзянаў, будзе напісана заява да А.Чынкіна, а таксама да Пракурора горада Жодзіна, У.Нябосьці.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства