viasna on patreon

У Жодзіна з Мінску перавезеныя 239 затрыманых

2010 2010-12-23T17:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

У жодзінскую турму № 8 з Мінску дастаўлена 239 затрыманых у часе падзеяў 19 снежня

Пра гэта БелаПАН стала вядома ад супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія кантралявалі працэс перадачы пасылак затрыманым.

Перадачы арыштантам прымаюцца ў Жодзінскім ГАЎС, адкуль перанакіроўваюцца ў турму. Затрыманым забаронена перадаваць прадукты харчавання, цёмныя напоі, сокі ў картонных пакунках, а таксама розныя прадметы ў металічных абалонках.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства