Суд Савецкага раёну Менску арыштаваў Васіля Лепеша на 3 сутак арышту, Івана Марозава на 5 сутак, Юрыя Карэтнікава на 7 сутак, Яўгена Скрабутана на 5 сутак, Сяргея Салаша -- на 3 сутак

2006 2006-03-20T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Васіль Лепеш быў затрыманы 18 сакавіка ў офісе "Задзіночаньня беларускіх студэнтаў". Да суда В. Лепреш утрымліваўся ў сьпецпрыёмніку-разьмеркавальніку на Акрэсьціна. 20 сакавіка суд Савецкага раёну Менску арыштаваў моладзевага актывіста на 3 сутак адміністратыўнага арышту.

У гэтым жа сталічным судзе адбыўся разгляд адміністратыўнай справы Івана Марозава, які быў затрыманы на рок-канцэрце на плошчы Бангалор 18 сакавіка. Рашэньне суда - 5 сутак арышту.

Юры Карэтнікаў ужо атрымаў 7 сутак адміністрацыйнага арышту, Яўген Скрабутан — 5, а Сяргей Салаш 3 сутак адмінісртатыўнага арышту.

Усе моладевыя актывісты абвінавачаныя ў парушэньні арт. 156 КаАП РБ - дробнае хуліганства, па якім асуджана большасьць актывістаў перадвыбарчай кампаніі па ўсёй краіне.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international