viasna on patreon

Баранавічы: Cкаргі назіральнікаў не прымаюцца да разгляду

2010 2010-12-23T13:54:52+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/baranavichy-gousha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сяргей Гоўша

Сяргей Гоўша

У Баранавічах назіральнікі працягваюць абскарджваць вынікі выбараў 19 снежня 2010 года.

Назіральніцы Таццяна Царук і Зоя Васько (выбарчы участку № 28) склалі акт аб парушэнні выбарчага заканадаўства. Яны паведамляюць, што за ўсе дні па іх падліках прагаласавала 2152 выбаршчыкаў, а па дадзеных камісіі – 2674. Яны таксама даводзяць, што старшыня УВК не дазволіў ім знаходзіцца бліжэй 4-5 метраў да стала, дзе адбываўся падлік галасоў і назіральніцы не мелі рэальнай магчымасці бачыць напісанае ў бюлетэнях. Ускрыццё скрыняў адбывалася па чарзе, але падлік галасоў праходзіў у поўнай цішыні, не агучвалася ні адна лічба. Вынікі галасавання таксама не агалошваліся, што парушае ч.2 арт. 55 ВК. Сябры УВК падпісвалі пратакол, складзены сакратаром і старшынёй УВК, не ведаючы агульных лічбаў. Старшыня УВК № 28 Андрэй Капіца адмовіўся зарэгістраваць акт аб парушэннях у кнізе рэгістрацыі і не разгледзеў яго ў камісіі пасля заканчэння выбараў. На напамін назіральнікаў разгледзець – пагражаў выгнаннем з участка.

На выбарчым участку № 18 (паліклініка № 2, вул.Фабрычная, 6) назіральніца Ларыса Гоўша таксама склала акт аб парушэнні выбарчага заканадаўства. У ім паведамляецца, што УВК не агалошвала вынікі падліку галасоў асобна па кожнай скрыні. Старшыня УВК Баравік С.А. таксама, не зарэгістраваўшы акт парушэння заканадаўства, адмовіўся прыняць яго для разгляду.

На выбарчым участку № 41 (дзіцячая музычная школа, вул.Горкага, 20) бюлетэні з усіх трох скрыняў высыпалі разам на стол і затым сталі лічыць галасы.

На падставе інфармацыі назіральнікаў праваабаронца Сяргей Гоўша накіраваў заяву ў ЦВК і просіць правесці праверку па дадзеных фактах.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства