УВАГА! ТЭРМІНОВЫЯ ЗЬМЕНЫ ГРАФІКУ ПРЫЁМУ ПЕРАДАЧАЎ ЖОДЗІНСКІМ ГАЎС

2010 2010-12-23T18:36:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/klichnik.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сьвятлана Лапіцкая (маб.: +375-29-9207656), каардынатарка грамадзянскае дапамогі ахвярам палітычных рэпрэсыяў ад ПЦ “Вясна”, якія атрымалі адміністрацыйныя арышты за ўдзел у мірнай акцыі 19.12.2010 у Менску й скіраваныя ў Жодзінскую Турму №8  - паведаміла, што ў чацьвер, 23.12.2010, Жодзінскі ГАЎС будзе прымаць перадачы з 09-00 да 13-00 і з 14-00 да 16-00.

СЫТУАЦЫЯ ЗАСТАЕЦЦА СКЛАДАНАЙ.

Сьпісы арыштаваных не агалошваюцца. Перадачы прымаюцца выключна на канкрэтных людзей. Не дазваляецца перапіска. І нават самыя неабходныя весткі ад родных з волі - забараняюцца. Хто ячшэ не атрымаў перадачаў таксама не вядома.

Людзям холадна - іх трымаюць на марозе - у памяшканьне будынку ГАЎС не дапускаюць. Штодня чарга - вялікая. У ёй пакутуюць блізкія й родныя, сябры пацярпелых, правабаронцы …

22 снежня ж начальнік ГАЎС Чынкін, адмовіўся прыняць у сябе для размовы мясцовых праваабаронцаў. Нагадаем, што ўчора вартавы міліцыянт не прапусьціў у будынак ГАЎС Аляксея Лапіцкага, а пасьля ўзгадненьня па рацыі з начальствам - прапанаваў сустрэчу ў сераду. У сераду аказалася - трэба разьлічваць на чацьвер.

Тэлефоны Жодзінскага ГАЎС (код горада Жодзіна: 8-017-75):

Дзяжурная частка : 3-34-44
Намесьнік начальніка (Сяргей Сівец): 3-28-54
Начальнік: 3-70-02
Першы намесьнік начальніка: 3-48-21

Удакладненьні зьвестак ад 22.12.2010:

1) Усе жанчыны з Жодзінскага ГАЎС ўчора скіраваныя абратна ў Менск (куды канкрэтна - не паведамляецца)
2) У Жодзіне на 22 снежня засталося 239 чалавек, усе мужчыны. Яны разьмешчаныя ў Турме №8 г.Жодзіна (перадачы прымаюцца, як і раней, у Жодзінскім ГАЎС).
3) ад сяброў і родных учора атрымала перадачы яшчэ каля 80 чалавек. Прыём перадачаў адбываўся амаль да 20-00

Папярэдняя інфармацыя па Жодзіна паводле Жодзінскага інфармацыйнага парталу, дзе напісана, што можна перадаваць:

У Жодзінскую Турму №8 пачаткова скіравана 260 чалавек, асуджаных за ўдзел у мірнай акцыі пратэсту ў Менску


Жодзінскі ГАЎС працуе ў надзвычайным рэжыме. Але сёньня прыймаць перадачы паабяцалі й пасьля 17-00 (фота)

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international