Кіраўнік брытанскага МЗС заклікае паведаміць, дзе знаходзіцца Някляеў

2010 2010-12-23T08:48:45+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Міністр замежных спраў Вялікабрытаніі Уільям Хейг заклікаў улады Беларусі вызваліць усіх затрыманых у ходзе несанкцыянаванай акцыі ў Мінску вечарам 19 снежня і пачаць дыялог з беларускай апазіцыяй. Заяву распаўсюдзіла пасольства Вялікабрытаніі ў Мінску.

"Урад Вялікабрытаніі вельмі сур'ёзна заклапочаны тым, як былі праведзены прэзідэнцкія выбары ў Беларусі, а таксама паведамленнямі аб тым, што беларускія ўлады адрэагавалі празмерным і, як ўяўляецца, скаардынаваным насіллем", — гаворыцца ў заяве Хейга.

Хейг заклікаў беларускія ўлады "неадкладна вызваліць усіх затрыманых па палітычных матывах". "У прыватнасці, я заклікаю беларускія ўлады паведаміць, дзе знаходзіцца апазіцыйны кандыдат Уладзімір Някляеў".

Хейг настойліва заклікае беларускія ўлады забяспечыць усім затрыманым доступ да неабходнай медыцынскай і юрыдычнай дапамогі, а таксама заклікае прэзідэнта Лукашэнку і яго ўрад пачаць дыялог з палітычнымі партыямі, грамадскімі арганізацыямі і грамадзянскай супольнасцю з тым, каб дазволіць ім рэалізаваць сваю натуральную ролю ў дэмакратычным грамадстве, паведамляе БелаПАН.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international