БХК таксама абскардзіў вынікі прэзідэнцкіх выбараў

2010 2010-12-22T21:20:03+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bhk-logo.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Увечары 22 снежня прадстаўнікі Беларускага хельсінскага камітэта (БХК) перадалі ў цэнтральную выбарчую камісію Рэспублікі Беларусь скаргу аб прызнанні выбараў у краіне несапраўднымі.

Тэкст скаргі змешчаны на 22 старонках, на якіх знаходзіцца абгрунтаванне гэтай высновы. Перадаў скаргу прадстаўнік гэтай праваабарончай арганізацыі Гары Паганяйла.

Па яго меркаванні, выбары прайшлі з грубымі парушэннямі беларускага заканадаўства, якія адзначалі на ўсіх этапах кампаніі:

– Аналагічную скаргу прынесла і група з Рыгорам Кастусёвым – нашы скаргі, спадзяюся, будуць разгледжаны на пасяджэнні Цэнтральнай выбарчай камісіі ў калегіяльным складзе і будзе прынята разгорнутае матываванае рашэнне па скаргах. Калі гэтыя скаргі не задаволяць, заяўнікі звернуцца ў Вярхоўны суд і абскардзяць рашэнне Цэнтрвыбаркама.

Па словах Гары Паганяйла, у скарзе гаворыцца аб дыспрапорцыі пры фармаванні выбарчых камісій, у якіх дамінавалі праўладныя структуры і амаль адсутнічалі прадстаўнікі тых партый і рухаў, ад якіх былі вылучаны альтэрнатыўныя кандыдаты.

Падчас збору подпісаў шырока выкарыстоўваўся адміністрацыйны рэсурс, адсутнічала роўнасць пры агітацыі. Прымусовы характар мела датэрміновае галасаванне, а падлік галасоў насіў непразрысты характар.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international