Баранавіцкія дэмакраты патрабуюць ад Генпракурора выявіць правакатараў

2010 2010-12-22T19:05:05+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/henprakuratura.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

21 снежня баранавіцкія грамадскія і палітычныя актывісты накіравалі заяву на імя Генеральнага пракурора РБ. У ёй гаворыцца, што згодна з артыкулам 35 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь грамадзяне маюць права на свабоду сходаў, мітынгаў і дэманстрацый. Баранавіцкія актывісты рашуча асуджаюць дзеянні ўладаў па гвалтоўнаму разгону мірнай дэманстрацыі у Мінску 19 снежня 2010 года. Яны патрабуюць вызваліць з турмаў усіх кандыдатаў у прэзідэнты Рэспублікі Беларусь: Уладзіміра Някляева, Андрэя Саннікава, Мікалая Статкевіча, Віталя Рымашэўскага, Алеся Міхалевіча і тэрмінова вызваліць іх давераных асабаў і усіх незаконна затрыманых на Плошчы 19 снежня 2010 года.

Грамадскія актывісты таксама настойваюць на справядлівым і аб’ектыўным расследаванні дзеянняў праваахоўных органаў, выяўленні правакатараў, якія збівалі кандыдатаў у прэзідэнты, удзельнікаў мірнай дэманстрацыі.

Заяву падпісалі:

Віктар Сырыца   “Рух За свабоду”;

Анжэла Камбалава   АГП;

Вячаслаў Болбат   кіраўнік БСДП (Г), кіраўнік штаба Уладзіміра Някляева;

Сяргей Гоўша   праваабаронца;

Віктар Мязяк   давераная асоба Андрэя Саннікава;

Алесь Грыцавец  сябра партыі БНФ;

Таццяна Малашчанка   давераная асоба Віталя Рымашэўскага;

Галіна Ярашэвіч   сябра “Руха за свабоду”.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international