viasna on patreon

Магілёў. Член абласной камісіі не пагадзіўся з вынікамі выбараў

2010 2010-12-22T18:41:07+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/biulieteni1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сёння, 22 снежня адбылося пасяджэнне Магілёўскай абласной выбарчай камісіі, на якой былі падведзены вынікі галасавання па Магілёўскай вобласці. Член абласной выбарчай камісіі ад Аб’яднанай Грамадзянскай партыі Ўладзімір Парфёнаў на пасяджэнні камісіі выказаў сваю асабістую думку па кожнаму пытанні, якое было разгледжана на сённяшнім пасяджэнні камісіі.

“Не магу пагадзіцца з устаноўленымі вынікамі галасавання па выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці ў сувязі з тым, што паводле артыкула 13 Выбарчага Кодэкса падрыхтоўка і правядзенне выбараў здзяйсняецца адкрыта і галосна, - гаворыць у сваёй заяве Ўладзімір Парфёнаў, - У метадычных рэкамендацыях арганізацыйна-прававыя пытанні працы ўчастковай выбарчай камісіі па выбарах Прэзідэнта, якія зацверджаны ў пастановах Цэнтрвыбаркама №45 і ўнесенымі зменамі ў гэтаю пастанову рашэннем №95 ад 05.11.2010 г. сказана, што назіральнікі маюць рэальнае права назіраць за працэсам падліку галасоў. Мною было прапанавана на пасяджэнні 13.12.2010 года ўключыць у парадак дня пытанне аб тлумачэнні прымянення гэтай пастановы, аднак прапанаваная мной працэдура не бала прынята”.

“Па-другое, паўсюсь участковыя выбарчыя камісіі адказвалі назіральнікам у прыняцці празрыстай працэдуры падліку бюлетэняў. Працэдура падліку бюлетэняў паўсюдна насіла закрыты характар. Назіральнікам не была прадастаўлена магчымасць назіраць за зместам бюлетэняў. Такім чынам, з улікам дапушчаных парушэнняў падчас працэдуры падліку галасоў, парушэнняў Выбарчага Кодэкса Рэспублікі Беларусь, а таксама іншых актаў аб выбарах, якія адбыліся 19 снежня 2010 года выбары на тэрыторыі Магілёўскай вобласці Рэспублікі Беларусь не магу назваць празрыстымі і справядлівымі”.

Барыс Бухель на пасяджэнні гэтай камісіі адзначыў, што выбараў у поўным сэнсе слова ў Беларусі не было, а былі адна фальсіфікацыя і паказуха.

“Старшыня камісіі абвінаваціў мяне ў тым, што я паўплываў на АБСЕ, каб яны не прызналі выбары, бо паводле іншых назіральнікаў выбары адпавядалі самым высокім стандартам”, - гаворыць Барыс Бухель.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства