Спісы затрыманых і пацярпелых журналістаў і сябраў БАЖ (АБНАЎЛЯЕЦЦА)

2010 2010-12-22T10:24:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Затрыманыя (з улікам адпушчаных), па стане на 13.58 22 снежня:

1. Таццяна Бублікава, незалежная журналістка, сябра БАЖ (суд Кастрычніцкага раёна 20 снежня даў ёй 10 сутак арышту, хаця яна прызнала сваю віну і павінна была атрымаць 0,5 базавай велічыні паводле арт. 6.5 КаАП. Напісала ў Твітэры, што знаходзіцца ў СІЗА Мінскага раёна на вул. Скарыны, 20)

2. Зміцер Саўка, сябра БАЖ, лінгвіст, незалежны журналіст (асуджаны 20 снежня на 15 сутак арышту, утрымліваюць у СІЗА ў Жодзіна).

3. Цімафей Каспяровіч, незалежны журналіст (асуджаны 20 снежня судом Кастрычніцкага раёна на 13 сутак. Знаходзіцца на Акрэсціна)

4. Ілля Кузняцоў, незалежны журналіст, сябра БАЖ (асуджаны 20 снежня на 15 сутак у судзе Фрунзенскага раёна, утрымліваецца на Акрэсціна)

5. Ірына Халіп, «Новая газета» (Расія), сябра БАЖ (знаходзіцца ў СІЗА КДБ, паведаміў газете.ру намеснік галоўнага рэдактара «Новой газеты» Віталь Ярашэўскі. Паводле яго слоў, Халіп затрымалі на 72 гадзіны (мінімум да вечара серады). Ён дадаў, што ў найбліжэйшы час да Халіп павінен быць дапушчаны адвакат. Гэтую інфармацыю пацвердзілі бацькам журналісткі ў КДБ)

6. Наталля Радзіна, «Хартыя-97». Спачатку яе збілі міліцыянты на плошчы Незалежнасці ў часе масавай акцыі 19 снежня. Уначы дзверы офіса сайта charter97.org узламалі спецназаўцы, і сувязь з журналісткай, якая там знаходзілася разам з некалькімі валанцёрамі, была перапыненая. Апошняе паведамленне ад Радзінай было — «Мы ў КДБ усе». Позна ўвечары 20 снежня сайт Хартыі пацвердзіў, што яна ўтрымліваецца ў СІЗА КДБ.

7. Аляксандр Астаф’еў, Санкт-Пецярбург, газета «Мой район». (22 снежня ў судзе Партызанскага раёна Мінска  рэдакцыі паведамілі, што яго вызвалілі. Астаф’еў з’яўляецца штатным супрацоўнікам выдання і яго сайта MR7, але не меў акрэдытацыі пры беларускім МЗС.)

8. Юлія Рымашэўская, прэс-сакратар Някляева, сябра БАЖ (у судзе Цэнтральнага раёна Мінска асуджаная 20 снежня на 13 сутак арышту. Крыніца — zapraudu.info. Па апошняй інфармацыі на 12.40 21 снежня, знаходзіцца ў СІЗА Мінскага раёна на вул. Скарыны, 20.)

9. Яўген Васьковіч, сябра ГА «БАЖ», карэспандэнт газеты «Бобруйский курьер». 12 сутак адміністратыўнага арышту, утрымліваюць на Акрэсціна (пацвердзілі сваякам у ГУУС Мінгарвыканкама). Затрымалі 20 снежня ў Мінску пры нявысветленых пакуль абставінах, — паведаміла служба маніторыгу БАЖ. Увечары 20 снежня ён даслаў сваім бацькам СМС: «Мяне затрымалі. Сувязі больш не будзе».

10. Ян Лагвіновіч, сябра ГА «БАЖ», незалежны журналіст, Маладзечна (бюлетэнь «За Маладзечна»). Быў затрыманы 19 снежня ў Мінску. У яго пашкоджаная галава і зламаная рука, — паведаміла яго жонка. 10 сутак адміністратыўнага арышту, утрымліваецца на Акрэсціна. Перадачу ад жонкі 21 снежня не прынялі.

11. Сяргей Вазняк, рэдактар газеты «Товарищ», давераная асоба Някляева, сябра Праўлення БАЖ. Знаходзіцца ў СІЗА КДБ.

12. Аляксандр Фядута, давераная асоба Някляева, журналіст, сябра БАЖ (Знаходзіцца ў СІЗА КДБ)

13. Павел Севярынец, сябра Рады ГА «БАЖ» (Знаходзіцца ў следчым ізалятары КДБ, як паведамілі бацькам Севярынца прадстаўнікі КДБ.)

14. Руслан Ігнатовіч – пазаштатны карэспандэнт газеты «Прессбол», студэнт 2 курса Інстытута журналістыкі БДУ. Асуджаны на 10 сутак арышту. Знаходзіцца ў СІЗА на Акрэсціна. Сярод студэнтаў абмяркоўваецца яго магчымае адлічэнне, - паведаміла “Еўрарадыё”. Дырэктар Інстытуту журналістыкі БДУ Сяргей Дубовік абвяргае гэтыя звесткі.

15. Аляксей Шэін, сябра ГА «БАЖ» (На 12 сутак асуджаны судом Савецкага раёна, ёсць у спісах на Акрэсціна)

16. Анджэй Пачобут, незалежны журналіст, польская «Gazeta Wyborcza», неакрэдытаваны, сябра БАЖ (Вызвалены ўвечары 20 снежня. Суд Кастрычніцкага раёна палічыў, што доказаў яго віны недастаткова. Крыніца - Радыё "Свабода". Ён лічыць гэта найперш вынікам таго, што працуе на «Выборчу»: «Падключылася на высокім роўні Міністэрства замежных спраў Польшчы. Гэтага аказалася дастатковым, каб нечакана суд палічыў, што доказаў маёй віны не хапае, і патрэбна дадатковая праверка».

17. Мікалай Халезін — рэжысёр «Свабоднага тэатра», сябра ГА «БАЖ» (адпушчаны на волю ўвечары 20 снежня)

18. Кастусь Лашкевіч, TUT.by, сябра БАЖ (быў у Маскоўскім РУУС, адпусцілі раніцай 20 снежня)

19. Аляксандр Уладыка, незалежны журналіст (быў у Маскоўскім РУУС, адпусцілі раніцай 20 снежня)

20. Вадзім Заміроўскі, «Белгазета» (быў на Акрэсціна, адпусцілі раніцай, але забралі флэш-карту фотаапарата)

21. Марыя Антонава («Франс Прэс») (Па інфармацыі на 21 снежня, адпушчаная на волю, ужо вярнулася ў Расію)

22. Дзмітрый Іваноў, выданне «Национальный контроль» (Расія). Як паведамляе «Інтэрфакс», быў затрыманы 18 снежня ўвечары і дастаўлены ў РУУС Заводскага раёна для высвятлення асобы. Пазней адпушчаны. 

23. Максім Пятровіч, выданне «Национальный контроль» (Расія). Быў затрыманы 18 снежня ўвечары і дастаўлены ў РУУС Заводскага раёна для высвятлення асобы. Пазней адпушчаны.

24. Зміцер Галко (Будзімір), пазаштатны карэспандэнт Радыё «Свабода». Радыё «Свабода» паведаміла, што ён асуджаны 20 снежня ў Ленінскім судзе Мінска на 10 сутак адміністратыўнага арышту. Жодзінскае СІЗА.

Трое валанцёраў сайта «Хартыя-97», затрыманыя ў рэдакцыі рэсурсу разам з Радзінай, асуджаныя па арт. 23.34 КаАП (арганізацыя альбо ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах). Яны перапраўленыя з Цэнтра ізаляцыі правапарушэнняў на Акрэсціна ў папраўчую ўстанову ў Жодзіна. Пра гэта БелаПАН паведамілі сваякі аднаго з затрыманых. Яны падкрэсліваюць, што затрыманыя ўвогуле не наведвалі акцыю 19 снежня.

Ёсць таксама інфармацыя (ад затрыманых, якія былі ў адным аўтазаку) пра затрыманне некалькіх чалавек са здымачнай групы з Санкт-Пецярбургу. Іх адпусцілі ў хуткім часе пасля затрымання.

Марыя Вайнова, распаўсюдніца газеты «Наш дом», якая была ў Кастрычніцкім РАУС з 19 снежня, адпушчаная на волю - інфармацыя паступіла ўвечары 21 снежня ад Вольгі Карач, якая размаўляла з бацькамі дзяўчыны.

Хрысціна Шацікава, распаўсюдніца газеты «Наш дом», якая пасля Кастрычніцкага РУУС трапіла ў 10 гарадскі шпіталь і перанесла аперацыю, не знаходзіцца пад вартай.

Журналістам, месцазнаходжанне якіх вядомае, адвезеныя "перадачы"

Пацярпелі фізічна, але не затрыманыя:

1. Алег Груздзіловіч, Радыё «Свабода»

2. Андрэй Лянкевіч, незалежны журналіст (забралі апаратуру, паламалі бліскавіцу фотаапарата)

3. Руслан Гарбачоў, «Салідарнасць»

4. Алена Якжык, «Салідарнасць»

5. Зміцер Лукашук, «Еўрарадыё»

6. Юлія Дарашкевіч, «Наша Ніва»

7. Антон Тарас, БелаПАН

8. Джэймс Хіл («The New York Times»), афіцыйна акрэдытаваны пры МЗС

9. Віктар Талочка, БелТА - (Агенцтва «Інтэрфакс-Захад» са спасылкай на генеральнага дырэктара БелТА Дзмітрыя Жука паведаміла, што В. Талочка «быў змяты натоўпам» пры спробе штурму будынку Дома ўраду. Паводле Д. Жука, у яго лёгкія цялесныя пашкоджанні і разбітая фотаапаратура.)

10. Аляксей Мацюшкоў, «Обозреватель» (пабілі бліскавіцу)

11. Юрась Карманаў, «Associated Press»

12. Антон Харчанка (тэлеканал «Russia Today»)

13. Віктар Філяеў (тэлеканал «Russia Today»)

14. Язэп Палубятка, «Новы час» 

15. Вольга Хвоін, «Новы час» 

16. Дзмітрый Тархаў, здымачная група REN-TV (паведаміла 20 снежня прэс-служба тэлеканала)

17. Ілля Амельчанка, здымачная група REN-TV (паведаміла 20 снежня прэс-служба тэлеканала)

18. Вольга Аленава, «Коммерсантъ» (паведаміла ў сваім блогу, перадрукаваў «Белорусский партизан»)  

19. Алена Данэйка, «Нямецкая хваля»

20. Гайнц Цэзарэк, фотакарэспандэнт аўстрыйскага інтэрнэт-выдання news.at, атрымаў траўму рукі і пералом указальнага пальца. Ён кажа, што гэта здарылася, калі паліцыянты пачалі ноччу разганяць дэманстрацыю, а ён разам з калегам Крыстафам Леермаерам апынуўся ў выніку «паміж двума фронтамі». Крыніца – Радыё «Свабода»

21.  Уладзімір Грыдзін, пазаштатны карэспандэнт БелаПАН. Быў збіты двойчы: 19 снежня на прыступках Дома Ураду, другі раз 20 снежня - на плошчы Незалежнасці. Другі раз пацярпеў ад намесніка начальніка ГУУС Мінгарвыканкама Ігара Яўсеева.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international