Ірыну Халіп наведаў адвакат

2010 2010-12-22T16:53:31+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

З журналісткай Ірынай Халіп, якая падазраецца ў арганізацыі масавых беспарадкаў у Мінску 19 снежня, сустрэўся яе адвакат Уладзімір Толсцік.

Сустрэча адбылася 21 снежня ў следчым ізалятары КДБ. Адвакат паведаміў БелаПАН толькі пра тое, што са здароўем у яго падабароннай усё ў парадку. Ад якіх-небудзь далейшых каментараў ён адмовіўся ў сувязі з падпіскай аб невыдаванні следства, якую ён даў.

Крыху больш Толсцік расказаў бацькам сваёй падабароннай. У прыватнасці, як паведаміў БелаПАН бацька Ірыны, кінадраматург Уладзімір Халіп, адвакат прысутнічаў на допыце яго дачкі, які доўжыўся чатыры гадзіны. «Адвакат адзначыў, што ён бачыў шмат зламаных людзей, але Ірына паводзіла сябе вельмі годна і не зламалася», — сказаў Халіп.

Кінадраматург таксама паведаміў, што 22 снежня ў СІЗА КДБ у іх з жонкай адмовіліся прыняць перадачу для дачкі (зубную шчотку і цёплыя рэчы), спаслаўшыся на тое, што яна знаходзіцца ў статусе затрыманай, а не арыштаванай.

Нагадаем, журналістка расійскай «Новой газеты» Ірына Халіп, жонка кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава, праходзіць падазронай па крымінальнай справе аб масавых беспарадках ў дзень выбараў прэзідэнта.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international