Вільтоўскага і Хведарука выпусцілі, бо ім няма дзе сядзець

2010 2010-12-22T11:56:10+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Паўла Вільтоўскага і Змітра Хведарука выпусцілі з ізалятара на вуліцы Акрэсціна. З хлопцаў узялі падпіску аб нявыездзе на 2 месяцы, — паведаміў Еўрарадыё іх знаёмы, які пажадаў захаваць сваё імя ў таямніцы.

Цягам гэтага часу Вільтоўскі і Хведарук мусяць вярнуцца за краты яшчэ на 9 сутак — бо 1 суткі з прысуджаных ім 10 яны паспелі адседзець. Мяркуецца, што актывістаў дэмакратычнага руху зноў зняволяць у ізалятары тады, калі там вызваліцца месца.

Нагадаем, зараз у звязку з акцыямі апазіцыі 19 і 20 снежня тэрмінамі зняволення да 15 сутак пакараныя больш за 600 чалавек. У Еўрарадыё ёсць звесткі пра 450 з іх.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international