Назіральнік: Невядомыя асобы наведвалі выбарчы ўчастак пасля яго закрыцця

2010 2010-12-22T11:34:57+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Кацярына Шэлест просіць пракуратуру Маскоўскага раёна Брэста выявіць асобы наведвальнікаў, якія маглі ўдзельнічаць у падмене выбарчых бюлетэняў.

Здарэнне адбылося ўначы з 17 на 18 снежня на ўчастку для галасавання № 97 ў Брэсце. Назіральніца ад Руху “За Свабоду” Кацярына Шэлест заўважыла, што да ўчастку пад’ехаў аўтамабіль “Жыгулі” з нумарам 6668 АХ-1. З яго выйшлі два чалавекі з пакетам і зайшлі ў памяшканне, дзе знаходзілася скрыня для датэрміновага галасавання.

Назіральніца лічыць, што знаходжанне на ўчастку для галасавання ў непрацоўны час нявызначаных асобаў стварае магчымасці для падмены бюлетэняў. Кацярына Шэлест у сваёй заяве просіць пракуратуру прыняць меры для аднаўлення законнасці, выявіць асобу ўладальніка аўтамабіля з нумарам 6668 АХ-1 і яго пасажыра, а таксама тых, хто знаходзіўся на ўчастку пасля яго закрыцця, паведамляе сайт Мілінкевіча.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international