Міністр замежных спраў Латвіі крытыкуе разгон акцый пратэсту ў Мінску

2010 2010-12-22T09:52:09+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/latvija-ministr.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Гвалт на вуліцах Мінску робіць адмоўнае ўражанне і дакладна не будзе садзейнічаць працэсу дэмакратызацыі і рэформам у Беларусі, а таксама далейшаму дыялогу ў адносінах паміж Еўразвязам і гэтай краінай. Такое меркаванне выказана ў заяве, з якой выступіў міністр замежных спраў Латвіі Гірт Валдзіс Крыстоўскіс адносна падзей у дзень прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

 

"Мы заклікаем неадкладна адпусціць затрыманых удзельнікаў акцыі і ў далейшым ажыццяўляць адказную палітыку, якая забяспечвае свабоду слова і сходаў і дазваляе пазбегнуць канфрантацыі і гвалту", – адзначыў Г. В. Крыстоўскіс (Ģirts Valdis Kristovskis, на здымку). Яго заява размешчана на сайце МЗС Латвіі 20 снежня.

 

Хоць у Латвіі і азнаёміліся з першымі вынікамі выбараў, якія сведчаць аб пераканаўчай перамозе цяперашняга прэзідэнта А. Лукашэнкі, латвійскі МЗС хоча дэталёва вывучыць заключэнне назіральнікаў ад Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтву ў Еўропе (АБСЕ), гаворыцца ў заяве. Як паведамлялася раней, АБСЕ адмовілася даць станоўчую ацэнку прайшоўшым у Беларусі выбарам

 

Крыстоўскіс выказаў надзею, што пасля выбараў у Беларусі значна актывізуюцца працэсы, якія паспрыяюць неабходным для краіны рэформам і яе інтэграцыі ў міжнародную супольнасць, уключаючы збліжэнне з Еўрапейскім саюзам. У сваю чаргу Латвія гатова падтрымаць такое развіццё падзей.

 

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international