Пад Акрэсціна прайшоў пікет саліданасці са зняволенымі

2010 2010-12-22T09:30:49+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Падтрымаць зняволеных апазіцыянераў на Акрэсціна прыехаў дэпутат польскага Сейма , намеснік старшыні партыі "Права і справядлівасць" Адам Ліпінскі.

- Плануюцца сустрэчы з асобамі, якія не сядзяць у вязніцы, але прадстаўляюць апазіцыйныя арганізацыі: са спадаром Мілінкевічам, цяпер я знаходжуся ў офісе партыі БНФ і мы едзем пад Акрэсціна, дзе знаходзяцца арыштаваныя. Я спадзяюся сустрэцца з вялікай колькасцю апазіцыйных актывістаў, перад усім дзеля таго, каб выпрацаваць уласны погляд наконт таго, што тут адбываецца, ды прапанаваць нейкую форму дапамогі.

Сёння камісія польскага Сейма па замежных справах правяла экстранае пасяджэнне па справе падзеяў у Беларусі і магчымай падтрымкі зняволеным апазіцыянерам. Чакаецца, што заява Сейма наконт разгону мірнай дэманстрацыі будзе прынятая ўжо пасля новага года.

* * *

19.30 Акцыя скончылася.  Хаця міліцыянты да самага канца папярэджвалі пра адказнасць за прысутнасць на акцыі, нікога не затрымалі. Прадстаўнікі палітычных партый і рухаў ніякіх заяваў адносна паўтору акцыі заўтра не зрабілі.

* * *

19.00. Акцыя працягваецца ўбаку ад спецпрыёмніка Акрэсціна – адціснула іх туды міліцыя. Частка людзей разышліся, у іх ліку палітыкі, але частка людзей, чалавек 100, працягваюць стаяць. За імі сочыць міліцыя.

18.30. Па словах нашага карэспандэнта Барыса Гарэцкага, які знаходзіцца на месцы падзеі, там сабраліся пад 200 чалавек, якія прынеслі свечкі і знічы, яны спяваюць. З палікаў прыйшлі Аляксандр Мілінкевіч і Рыгор Кастусёў, сын якога таксама сярод затрыманых на Акрэсціна. Міліцыя папярэдзіла, што акцыя несанкцыянаваная і што яна можа ўжыць неабходныя ў гэтым выпадку меры.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international