viasna on patreon

19 сакавіка ў 13.30 кандыдат у прэзідэнты Беларусі Аляксандр Мілінкевіч даў прэс-канферэнцыю. Падчас прэс-каферэнцыі абвесціў вынікі агітацыйнай кампаніі, парушэнні і правакацыі збоку ўлады ў адносінах да актывістаў каманды, казаў пра нагнятанне ўладамі напружанай сітуацыі і пра мірны выхад людзей на вуліцу.

2006 2006-03-19T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

- Наша агітацыйная кампанія скончылася сёння ў поўнач. Мы лічым, што ў гэтых умовах, правялі добрую агітацыйную кампанію, падчас якой прапанавалі грамадству рэальную альтэрнатыву існуючаму ладу і дзеючаму прэзідэнту. Кульмінацыяй нашай кампаніі стаў учорашні канцэрт "За Свабоду!", які прайшоў учора на плошчы Бангалор у Мінску, - адзначыў Аляксандр Мілінкевіч.

Кандыдат у прэзідэнты казаў пра затрыманні і арышты актывістаў яго каманды, канфіскацыю агітацыйнай друкаванай прадукцыі.

- Больш за 450 чалавек былі затрыманыя міліцыяй падчас выбарчай кампаніі, больш за 160 чалавек аштрафаваныя вялікімі штрафамі. Толькі за апошнія 10 дзён 80 чалавек па надуманых абвінавачваннях былі кінуты ў турмы. Дагэтуль невядомы лёс затрыманага ўчора прафсаюзнага актывіста і журналіста з Гродна Івана Романа. Міліцыя канфіскавала 200 тысяч экзэмпляраў агітацыйнай прадукцыі, якая была выдадзена на грошы ЦВК.

Выбарчы працэс праходзіць з парушэннямі заканадаўства, людзей прымушаюць галасаваць датэрмінова, зганяюць на ўчасткі.

- Датэрмінова прагаласавала 31,3%, гэта ў два разы больш, чым на мінулых кампаніях. На закрытых участках абвяшчаюць вынікі галасавання, дзе за Лукашэнка прагаласавала 98-100%. Улада дазваляе сабе публічна абражаць кандыдата ад дэмакратычных сіл і ўсю дэмакратычную кааліцыю,- падкрэсліў Аляксандр Мілінкевіч.

Аляксандр Мілінкевіч казаў пра адмысловае нагнятанне напружанасці з боку ўлады і стварэнне атмасферы страху:

- У сталіцу ў масавым парадку сцягнуты падраздзяленні сілавых структур. Ужо блакуюцца цэнтр і ўезды ў Мінск, вядзецца слежка і і праслухоўванне тэлефонаў. Некалькі гадзіна таму адбыўся напад на офіс Асамблеі няўрадавых арганізацый. Мы ведаем, што ўлада рыхтуе правакацыі на сённяшні вечар. Але мы спадзяемся, што ў іх хопіць розуму, каб не збіваць і не страляць у мірных грамадзян. Але, калі, не дай Бог пральецца кроў, адказнасць ляжа на сённяшняе кіраўніцтва краіны.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства