У кватэры Андрэя Саннікава прайшоў ператрус, а Ірына Халіп "знайшлася" ў ізалятары КДБ

2010 2010-12-20T20:34:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sannikau.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Саннікаў

Андрэй Саннікаў

У кватэры кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава і журналісткі Ірыны Халіп быў праведзены ператрус, падчас якога там знаходзіліся знаходзіліся бацькі Ірыны. Кінадраматург Уладзімір Халіп са сваёй жонкай зараз даглядаюць трохгадовага ўнука, бо той застаўся без бацькоўскай апекі.

Андрэй Саннікаў, паводле словаў Халіпа, знаходзіцца ў "амерыканцы", унутранай турме КДБ.

Доўгі час месцазнаходжанне Ірыны Халіп было невядомым.  Уладзімір Халіп абтэлефанаваў усе ўпраўленні ўнутраных справаў сталіцы і суды гораду, але нічога не мог даведацца.

Амаль праз суткі з моманту затрымання стала вядома ад следчага КДБ Міронава, што Ірына змешчана ў СІЗА КДБ на трое сутак. “Пры гэтым следчы адмовіўся паведамляць нейкія падрабязнасці да той пары, пакуль інтарэсы затрыманай не будзе прадстаўляць адвакат”, — распавёў БелаПАН Уладзімір Халіп.

Экс-кандыдат у прэзідэнты Віталь Рымашэўскі і адзін з лідэраў аргкамітэта БХД Павел Севярынец таксама знаходзяцца ў ізалятары КДБ. Ім далі магчымасць патэлефанаваць бацькам. Як паведамляе "Наша ніва", заўтра раніцай павінны пачацца следчыя дзеянні.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international