Спісы затрыманых і пацярпелых журналістаў (АБНАЎЛЯЕЦЦА)

2010 2010-12-20T17:35:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be

Затрыманыя (з улікам адпушчаных, па стане на 18.57 20-га снежня):

1. Таццяна Бублікава, незалежная журналістка, сябра БАЖ (суд Кастрычніцкага раёна даў ёй 10 сутак арышту, хаця яна прызнала сваю віну і павінна была атрымаць 0,5 базавай велічыні паводле арт. 6.5 КаАП)

2. Анджэй Пачобут, незалежны журналіст, польская «Gazeta Wyborcza», неакрэдытаваны, сябра БАЖ (суд Кастрычніцкага раёна, чакае прысуду, адмовілі ў прадастаўленні адваката)

3. Кастусь Лашкевіч, TUT.by, сябра БАЖ (быў у Маскоўскім РУУС, адпусцілі раніцай)

4. Аляксандр Уладыка, незалежны журналіст (быў у Маскоўскім РУУС, адпусцілі раніцай)

5. Зміцер Саўка, сябра БАЖ, мовазнаўца (?)

6. Цімафей Каспяровіч, незалежны журналіст (Кастрычніцкі РУУС, суд Кастрычніцкага раёна)

7. Ілля Кузняцоў, незалежны журналіст, сябра БАЖ (асуджаны на 15 сутак у судзе Фрунзенскага раёна)

8. Ірына Халіп, «Новая газета» (Расія), сябра БАЖ (Паводле сайта Хартыя-97, знаходзіцца на Акрэсціна).  «Нас спыняе машына ДАІ, загадваюць нам прыціснуцца да ўзбочыны, ой, мяне выцягваюць! – перадала Ірына Халіп у жывым эфіры ўвечары 19 снежня ў выпуску навінаў радыёстанцыі “Эхо Москвы”. “Вы што! Што вы робіце? Стаю, як у амерыканскім баявіку, мяне прыціснулі да машыны, да зямлі. Уроды! Мяне б’юць па твары! Рукі заломваюць!” – закрычала ў эфіры журналістка. На гэтым сувязь з ёй перарвалася. Крыніца – Газета. Ру.

9. Наталля Радзіна, «Хартыя-97». Спачатку яе збілі міліцыянты на плошчы Незалежнасці ў часе масавай акцыі 19 снежня. Уначы (у 4.40) дзверы офіса сайта charter97.org узламалі спецназаўцы, — паведаміў сайт «Хартыі» на Facebook. Журналісты паспелі паінфармаваць пра напад, пасля чаго сувязь была перапыненая. У памяшканні працавалі рэдактарка Наталля Радзіна і валанцёры. Апошняе паведамленне ад Радзінай было — «Мы ў КДБ усе».

10. Вадзім Заміроўскі, «Белгазета» (быў на Акрэсціна, адпусцілі раніцай, але забралі флэш-карту фотаапарата)

11. Хрысціна Шацікава, распаўсюдніца газеты «Наш дом» (Кастрычніцкі РУУС)

12. Вадзім Александровіч, «Белорусы і рынок», сябра БАЖ (забралі 20 снежня раніцай ў офісе БХД, паводле Нашай Нівы, знаходзіцца ў РУУС Ленінскага раёна)

13. Зміцер Галко (Будзімір), Радыё «Свабода». Быў затрыманы міліцыяй, калі вяртаўся дадому з плошчы Незалежнасці. Па тэлефоне паспеў паведаміць, што іх вязуць у невядомым напрамку. Сказаў, што «на Акрэсьціна ўжо ўсё занята», і што напэўна іх павязуць у іншае месца. Крыніца - Радыё «Свабода».

14. Марыя Вайнова, распаўсюдніца газеты «Наш дом» (Кастрычніцкі РУУС)

15. Здымачная група з Санкт-Пецярбургу (адпусцілі ў хуткім часе пасля затрымання)

16. Аляксандр Астаф’еў, Санкт-Пецярбург, газета «Мой район» (даслаў калегам СМС, што знаходзіцца ў судзе Партызанскага раёна)

17. Юлія Рымашэўская, прэс-сакратар Някляева, сябра БАЖ (у судзе Цэнтральнага раёна Мінска асуджаная на 13 сутак арышту. Крыніца — zapraudu.info)

18. Сергей Вазняк, рэдактар газеты «Товарищ», давераная асоба Някляева, сябра Праўлення БАЖ (?)

19. Аляксандр Фядута, незалежны журналіст, давераная асоба Някляева, сябра БАЖ (?)

Прэс-служба ГА «БАЖ» звязалася з дзяжурнай службай КДБ, каб высветліць, дзе ўтрымліваюцца сябры арганізацыі – у прыватнасці, Наталля Радзіна, Сяргей Вазняк і Аляксандр Фядута. Дзяжурны сказаў, што нічога паведаміць на гэты конт не можа, і ніякіх дадатковых тэлефонаў, па якіх можна было б удакладніць гэтую інфармацыю, не дасць.

20. Марыя Антонава («Франс Прэс») (Ленінскі РУУС)

21. Дзмітрый Іваноў, выданне «Национальный контроль» (Расія). Як паведамляе «Інтэрфакс», быў затрыманы 18 снежня ўвечары і дастаўлены ў РУУС Заводскага раёна для высвятлення асобы. Пазней адпушчаны. 

22. Максім Пятровіч, выданне «Национальный контроль» (Расія). Быў затрыманы 18 снежня ўвечары і дастаўлены ў РУУС Заводскага раёна для высвятлення асобы. Пазней адпушчаны. 

Аляксей Салей, фотакарэспандэнт «Magazyn Polski na Uchodzstwie» , сябра БАЖ знайшоўся ў Гродна. У яго скралі мабільны тэлефон. Журналіста не затрымлівалі.

Пацярпелі фізічна, але не затрыманыя:

1. Алег Груздзіловіч, Радыё «Свабода»

2. Андрэй Лянкевіч, незалежны журналіст (забралі апаратуру, паламалі бліскавіцу фотаапарата)

3. Руслан Гарбачоў, «Салідарнасць»

4. Алена Якжык, «Салідарнасць»

5. Зміцер Лукашук, «Еўрарадыё»

6. Юлія Дарашкевіч, «Наша Ніва»

7. Антон Тарас, БелаПАН

8. Джон Хіл («The New York Times»)

9. Віктар Талочка, БелТА - (Агенцтва «Інтэрфакс-Захад» са спасылкай на генеральнага дырэктара БелТА Дзмітрыя Жука паведаміла, што В. Талочка «быў змяты натоўпам» пры спробе штурму будынку Дома ўраду. Паводле Д. Жука, у яго лёгкія цялесныя пашкоджанні і разбітая фотаапаратура.)

10. Аляксей Мацюшкоў, «Обозреватель» (пабілі бліскавіцу)

11. Юрась Карманаў, «Associated Press»

12. Павел Анціпаў, «Еўрарадыё»

13. Антон Харчанка (тэлеканал «Russia Today»)

14. Віктар Філяеў (тэлеканал «Russia Today»)

15. Язэп Палубятка, «Новы час» 

16. Вольга Хвоін, «Новы час» 

17. Дзмітрый Тархаў, здымачная група REN-TV (паведаміла 20 снежня прэс-служба тэлеканала)

18. Ілля Амельчанка, здымачная група REN-TV (паведаміла 20 снежня прэс-служба тэлеканала)

19. Вольга Аленава, «Коммерсантъ» (паведаміла ў сваім блогу, перадрукаваў «Белорусский партизан»)  

20. Алена Данэйка, «Нямецкая хваля» (інфармацыя ўдакладняецца)

21. Гайнц Цэзарэк, фотакарэспандэнт аўстрыйскага інтэрнэт-выдання news.at, атрымаў траўму рукі і пералом указальнага пальца. Ён кажа, што гэта здарылася, калі паліцыянты пачалі ноччу разганяць дэманстрацыю, а ён разам з калегам Крыстафам Леермаерам апынуўся ў выніку «паміж двума фронтамі». Крыніца – Радыё «Свабода»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international