Па факце «масавых беспарадкаў» у Мінску распачата крымінальная справа

2010 2010-12-20T08:14:06+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/anatolkuliashou.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Арганізатары акцыі пратэсту апазіцыі, якая прайшла ў Менску вечарам 19 снежня будуць прыцягнуты да крымінальнай адказнасці, паведамляе Наша Ніва са спасылкай на БелаПАН.

Пра гэта ў эфіры Першага нацыянальнага канала заявіў міністр унутраных спраў Анатоль Куляшоў. Крымінальная справа ўзбуджана па артыкуле 293 КК (масавыя беспарадкі). Яе максімальная санкцыя — 15 гадоў пазбаўлення волі.

Міністр заявіў, што затрыманыя «дастатковую"колькасць удзельнікаў несанкцыянаванай акцыі. У ёй пацярпела больш за 30 супрацоўнікаў праваахоўных органаў, якія шпіталізаваны з рознымі траўмамі. У іх пераломы рук, ног, насоў, збітыя іншыя часткі цела.

Разбіта чатыры відэакамеры МУС, адна выкрадзена.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international