Была другая спроба захопу офісу "Вясны"

2010 2010-12-20T08:05:23+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/amap.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Каля 7 раніцы пяцёра невядомых у цывільным спрабавалі ў другі раз за ноч патрапіць у кватэру, дзе знаходзіцца Праваабарончы цэнтр "Вясна". Калі ім не адчынілі, яны спрабавалі ламаць дзверы. Прыехаў Алесь Бяляцкі, сустрэў іх у пад'ездзе. Міліцыянты патрабавалі адчыніць дзверы і тлумачылі, што шукаюць Уладзіміра Лабковіча. Старшыня ПЦ запатрабаваў санкцыю, але яе не было. Бяляцкі адказаў, што Лабковіча дакладна няма ў памяшканні офісу. Праз нейкі час невядомыя ў цывільным з'ехалі на мікрааўтобусе.

Першы раз офіс захапілі ў 3-15. 10 чалавека былі дастаўленыя ў Першамайскі РУУС, дзе ў іх узялі тлумачэнні наконт таго, дзе яны былі другую палову дня 19 снежня. Потым усіх адпусцілі. У гэты ж час на офісе адбыўся так званы дагляд, падчас якога была забраная на экспертызу ўся кампутарная тэхніка і электронныя носьбіты інфармацыі, відэакасэты.

У 12 гадзінаў у офісе "Вясны" была запланавана выніковая прэс-канферэнцыя кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары". Адзін з яе кіраўнікоў Алег Гулак, старшыня БХК быў затрыманы на плошчы Незалежнасці падчас брутальнага разгону мірнай акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў.

Як піша "Наша Ніва", Лукашэнкаўская сістэма не вытрымала ўласнай лібералізацыі. 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства