Скандал на выбарчым участку: У скрыні не аказалася 480 бюллетэняў

2010 2010-12-19T23:49:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На выбарчым участку №104 Маскоўскага раёна Мінска камісія аказалася ў вельмі непрыгляднай сітуацыі. Спачатку было абвешчана, што згодна са спіcамі выбаршчыкаў, у дзень выбараў было выдадзена 1719 бюлетэняў, аднак калі была адчынена скрыня для галасавння, там аказалася толькі 1239 бюлетэняў – гэта значыць, што 480 бюлетэняў проста зніклі. Прысутныя назіральнікі і давераныя асобы кандыдатаў, якія адстоялі сваё права бачыць рэальныя вынікі выбараў на ўчастку, лічаць, што гэтыя бюлетэні проста не паспелі ўкінуць у скрыню для галасавання, аднак у спісах ужо праставілі подпісы за выбаршчыкаў. Зараз падвядзенне вынікаў на ўчастку зайшло ў тупік. Палова першай ночы, а падвядзенне вынікаў па кожным з кандыдатаў пакуль не распачыналася. Як камісія здолее выйсці з гэтай сітуацыі – пакуль невядома.

Адзначым, што сябрам гэтай камісіі  з’яўляецца прадстаўніца Партыі БНФ Ірына Смяян-Семянюк, ад якой так беспаспяхова кіраўніцтва спрабавала пазбавіцца за яе прынцыповую пазіцыю па выкананні выбарчага заканадаўства. Відаць, не дарэмна стараліся, бо як аказалася – фальсіфікацыя планавалася тут загадзя.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international