Гродзенскаму журналісту Андрэю Пачобуту, якія адбывае 10 сутак адміністратыўнага арышту, выклікалі хуткую

2006 2006-03-19T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" паведаміла, што гродзенскаму журналісту Андрэю Пачобуту, які з 14 сакавіка трымаў сухую галадоўку ў ізалятары часовага ўтрымання Ленінскага раёна Гродна, стала кепска.

Жонцы журналіста патэлефанавалі 19 сакавіка ў 8 гадзін раніцы і паведамілі, што яму выклікалі хуткую дапамогу і адвезлі ў шпіталь, дзе паставілі кропельніцу. Пасля гэтага яго адвезлі ў спецпрыёмнік Кастрычніцкага раёна Гродна (дзе, нібыта, лепшыя ўмовы ўтрымання). Жонку А. Пачобута таксама прасілі перадаць яму ваду, сок і коўдру, бо ў спецпрыёмніку холадна.
Вядома таксама, што 18 сакавіка да А. Пачобута прыходзіў адвакат, які пераконваў яго спыніць галадоўку, аднак журналіст адмовіўся.

Нагадаем, што 14 сакавіка суддзя Ленінскага раёна г. Гродна Наталля Козел прызнала Андрэя Пачобута, рэдактара часопіса "Magazyn polski na uchodzstwie", вінаватым у дробным хуліганстве і вызначыла яму пакаранне - 10 сутак адміністратыўнага арышту. Журналіст абвесціў на знак пратэсту сухую галадоўку.
Яму інкрымінавалі тое, што ён нібыта нецэнзурна лаяўся каля будынку следчага ўпраўлення абласной міліцыі ў Гродне, - паведаміў рэсурс pahonia.promedia.by. А. Пачобута затрымалі 13 сакавіка ў Мінску супрацоўнікі КДБ, пасля чаго даставілі ў цэнтральны будынак КДБ, а пазней перавезлі ў Гродна.
Па словах калегаў А. Пачобута, ён прыязджаў у Мінск, каб збіраць матэрыял для публікацый ва ўплывовых польскіх выданнях "Gazeta Wyborcza" і "Rzeczpospolita". Яны наўпрост звязваюць затрыманне з прафесійнай дзейнасцю журналіста.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international