Брэст: Актывістку каманды Саннікава раніцай 20 снежня выклікаюць у міліцыю

2010 2010-12-19T19:40:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/supracounik_milicyji.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Кіраўніку Брэсцкай гарадской арганізацыі незалежнага прафсаюзу радыёэлектроннай прамысловасці Аляксандры Худасоўцавай на мабільны тэлефон патэлефанавала жанчына, якая назвалася Маргарытай і прадставілася супрацоўніцай Маскоўскага РАУС г.Брэста. Яна запрасіла актывістку выбарчай кампаніі аднаго з альтэрнатыўных кандыдатаў у прэзідэнты прыйсці ў РАУС «на размову» раніцай 20 снежня.

Аляксандра Худасоўцава ў адказ заявіла, што з’явіцца ў міліцыю, толькі атрымаўшы павестку. На яе думку, сам характар гэтай тэлефоннай размовы сведчыў, што праваахоўныя органы спрабуюць узяць на спалох прыхільнікаў альтэрнатыўных кандыдатаў у дзень выбараў і перашкодзіць планам некаторых з іх прыбыць вечарам 19 снежня ў Мінск.

А вось затрыманы нядзельным днём у Брэсце Віктар Чайкоўскі, які з'яўляецца даверанай асобай Мікалая Статкевіча, у беларускую сталіцу дакладна не патрапіць. Пасля затрымання яго даставілі ў Ленінскі РАУС г.Брэста, дзе абвінавацілі ў «дробным хуліганстве». Знаходзіцца пад арыштам Чайкоўскі будзе да суда, які пройдзе не раней за панядзелак.

«Праваабаронцы за свабодныя выбары»

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international