Магілёў. Назіральнікі ад улады выканалі сваю функцыю

2010 2010-12-19T21:53:31+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронца Барыс Бухель прысутнічаў пры падліку галасоў на  выбарчым участку №117, што знаходзіцца ў сярэдняй школе №6.  “Як і прадказвалася – назіральнікаў трымалі здалёк і да сталоў з бюлетэнямі не падпускалі. Інфармацыі не выдавалі. Як толькі я пачаў казаць, што мне не відаць працэдуры падліку галасоў, праўладныя назіральнікі пачалі крычэць, што ім ўсё бачна”, - гаворыць Барыс Бухель.

Праваабронца адзначае, што задаваць пытанні камісіі і спрабаваць падыйсці да сталоў, каб сачыць за працэдурай падліку галасоў, ён асмеліўся таму, што на ўчастку разам з ім прысутнічалі назіральнікі ад АБСЕ.

“Тым не менш, пад канец старшыня камісіі не стрымаўся і вынес мне афіцыйнае папярэджанне. Хачу адзначыць, што прагрэсу на гэтых выбарах не адбылося”, - адзначае праваабронца.

“Праваабронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international