Салігорск: Назіральнікаў не падпускаюць да падліку бюлетэняў

2010 2010-12-19T21:06:35+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zabarona1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Як паведамляюць назіральнікі з салігорскіх выбарчых участкаў, яны не маюць магчымасці назіраць за падлікам галасоў. Амаль на ўсіх участках адведзеная адлегласць ад сталоў, дзе вядзецца падлік, да месцазнаходжання назіральнкіаў складае каля 8-10 метраў.

Найбілжэйшая адлегласць, на якую ўдалося "падкрасціся" назіральніку на ўчастку №26 Казіміру Кавецкаму, была 5 метраў.

Назіральнік ад БХК на ўчастку №13 Бахта Алег паведамляе, што спробы падыйсці бліжэй чым на 8 метраў да месца падліку бюлетэняў заканчваюцца пагрозамі выдалення з участку.

Традыцыйна, як і ў папяэднія выбарчыя кампаніі, кожны сябра камісіі лічыць сваю невялікую частку бюлетэняў і перадае на асобны стол старшыні, дзе той і займаецца канчатковым падлікам і групаваннем бюлетэняў па стосах.

Такім чынам, усе незалежныя назіральнікі адзначаюць, што абсалютна не бачаць бюлетэняў і працэсу іх падліку. Усё, што ім дазволена назіраць, гэта "філейныя часткі" сябраў камісій.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international