17 сакавіка ў Гродне затрымалі вернікаў-пяцідзесятнікаў, якія накіроўваліся ў Менск з мэтай памаліцца за мірны зыход выбараў у краіне. Іх арыштавалі кожнага на трое сутак.

2006 2006-03-19T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Сем чалавек, якія ехалі на мікрааўтобусе ў Менск, затрымалі дзеля праверкі дакументаў ля паста ДАІ пры выездзе з Гродна. Затым іх усіх завезлі ў Кастрычніцкі РАУС Гродна, дзе людзі правялі цэлую ноч. 18 зранку на вернікаў склалі пратаколы па артыкуле "дробнае хуліганства" нібыта за тое, што яны пачалі лаяцца ў міліцэйскім пастарунку, і арыштавалі кожнага на трое сутак.
- Нас нават не пусцілі ў залу суда, - паведаміла ПАГОНІ жонка аднаго з пацярпелых. - І нічога пра іх лёс зараз мы не ведаем.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international