Мінск: Назіральніцу выгналі з участка за заўвагу і параду выбаршчыку

2010 2010-12-19T20:19:05+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Давераную асобу Віталя Рымашэўскага Валерыю Чарнаморцаву прагналі з выбарчага ўчастка № 56 Савецкага раёна Мінска. Прычынай стала зробленая старшыні камісіі Сяргею Дуку заўвага пра няправільна складзены пратакол аб датэрміновым галасаванні.

“У пратаколе была адлюстраваная толькі колькасць бюлетэняў, выдадзеных выбаршчыкам для галасавання ў апошні дзень, - тлумачыць сітуацыю спадарыня Валерыя. – Ніякіх звестак пра агульную колькасць прагаласаваўшых”. Назіральніца хацела ўпэўніцца, што агульная лічба прагаласаваўшых датэрмінова не хаваецца, як можа падацца, але давялося ўпэўніцца ў адваротным.

Назіральнік ад праўладнай арганізацыі (ад якой менавіта, ён назваць адмовіўся) Дзмітрый Канстанцінавіч Яраш склаў акт аб парушэнні, на яго думку, з боку В.Чарнаморцавай – што яна перашкаджала працы ўчастковай камісіі.

“Потым паклікалі міліцыянера, але ён пабачыў, што я сяджу спакойна і пішу, і сышоў назад”, - распавядае В.Чарнаморцава. Пакуль назіральніца пісала скаргу на імя старшыні, адзін з выбаршчыкаў на ўчастку стаў высвятляць, ці мае ён права назіраць за падлікам галасоў.

“Я сказала яму, што ён яшчэ паспее сабраць 10 подпісаў і зарэгістравацца ў якасці назіральніка. Гэта яўна не ўсім спадабалася. А потым я аддала старшыні камісіі сваю заяву, і, прачытаўшы, ён пачаў голасна крычаць, што ўсё напісанае ў ёй няпраўда”, - расказвае Валерыя.

Па яе словах, тады старшыня прыгразіў выдаліць яе з участка з дапамогай міліцыі. Назіральніца вырашыла не чакаць гэтага і сышла сама.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international