viasna on patreon

ПЛОШЧА-2010 - брутальная зачыстка (аднаўляецца)

2010 2010-12-19T23:45:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/ploshcha-2010.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
19 cьнежня 2010 года

19 cьнежня 2010 года

1-00 Агульная колькасць затрыманых падчас разгону мірнай акцыі пратэсту невядомая. Вельмі шмат удзельнікаў дэманстрацыі моцна збітыя і дастаўленыя ў медустановы. Паведамляюць, што ў бальніцы хуткай дамапогі не хапае персаналу і медыцынскіх сродках. Таксама збітых дастаўлялі ў шпіталь МУС. У цяжкім стане там знаходзіцца журналіст Язэп Палубятка.

Зьбітыя трое расійскіх журналістаў, польскі і амэрыканскі журналіст, журналістка Натальля Радзіна, журналіст «Салідарнасці» Руслан Гарбачоў. Моцна пацярпеў журналіст НН Алесь Пілецкі.

0-19 Каля 200 чалавек на Акрэсціна стаяць тварам да сцяны з закручанымі за спіну рукамі. Многіх у аўтазаках моцна збівал. Многіх затрыманых у аўтазаках міліцыянты моцна збівалі нагамі.

У раёне плошчы Незалежнасці працягваюцца затрыманні з выкарыстаннем грубай фізічнай сілы.

0-10 затрыманы актывіст Мільянец Алесь паведаміў, што яго і яшчэ каля 50 чалавек (пераважна моладзь) на аўтазаку даставілі на Акрэсьціна.

0-05 Групу журналістаў, сярод якіх сябра БАЖ Тацяна Бублікава, а таксама замежныя карэспандэнты, вязуць у Цэнтральны РАУС

20 снежня

24-00 Затрыманага і збітага кандыдата ў прэзідэнты Рыгора Кастусёва адвезлі ў РУВД Мінскага раёну.

23.47. Затрыманы Зміцер Саўка.

23.45. Затрыманы і моцна збіты кандыдат Рыгор Кастусёў. Рымашэўскага адвезлі ў бальніцу хуткай дапамогі, Някляеў у нейрахірургічным аддзяленні рэанімацыі.

23.35. Затрымана каля 30 чалавек, якія былі разам з Зміцерам Федаруком, Іллёй Богданам, і Крылавай. Наркевіч Алесь - збіты

23.25. Статкевіча затрымалі, Кастусёў атрымаў моцны ўдар... Міліцыя амаль усіх выцясніла з плошчы – яна ачэпленая.

23.10 На зачышчанай пляцоўцы — акрываўлены сьцяг, кавалкі вопраткі. Пад’ехалі чатыры аўтазакі, відаць, хутка пачнецца хапун. Жорстка зьбіваюць людзей. Пад’ехалі чатыры аўтазакі. Людзей зьбіваюць і закідваюць у аўтазакі. Шмат людзей зьбітых да крыві ляжыць на асфальце.

23.10. АМОН спрабуе запалохаць людзей, адцясьніць, адштурхнуць, грукае дубінкамі ў шчыты. Лідэры апазыцыі заявілі, што выклікалі на перамовы кіраўніцтва міліцыі. Перамовы вядзе Рымашэўскі. Пад’ехалі 6 аўтазакаў. Рэшту дэманстрантаў актыўна адцясьняюць спэцназаўцы. Магчымыя затрыманьні. Не чуваць кандыдатаў. Лідэры апазыцыі заявілі, што абвяшчаюць бестэрміновую акцыю на плошчы Незалежнасьці.

23-05. На плошчы пачалася жудасная бойка. АМАП адцясьняе людзей ад Дому ўраду. Спэцназаўцы выціскаюць людзей з плошчы, лупцуючы ўсіх дубінкамі.

23-14 Старшыню АГП Анатоля Лябедзьку выхапілі з натоўпу і жорстка збілі тры амапаўца. Мітынгоўцам удалося адбіць партыйнага лідэра. У той жа жа сілавікі цалкам захапілі плошчу Незалежнасьці, удзельнікі акцыі разбягаюцца з крыкамі «Ратуйцеся!».

23-10 На плошчу з'ехаліся дадатковыя сілы міліцыі з металічнымішчытамі, яны выцясняюць людзей, збіваюць, у тым ліку і журналістаў.

23.00 Спецпадраздзяленні наступаюцьна мірных грамадзянаў, рассякаючы натоўп на часткі. Арганізатары мітынгу заклікаюць не сыходзіць.

22-45. Пацярпеў карэспандэнт «Салідарнаці» Руслан Гарбачоў Cупрацоўнікі спецназу сарвалі з яго прэс-карту і нанеслі некалькі ўдараў.

22-40 На плошчы спакойна, сілавікі адціснулі ўзельнікаў мітынгу ад будынку Дома Урада метраў на 20 і сышлі. Па праспекце ў накірунку вул. Маскоўскай праехалі 5  аўтазакаў, на некалькі хвілінаў спыніліся на плошчы і паехалі далей.

22-30 8 пьяных невядомых у цывільным спрабавалі справакаваць бойку паміж мітынгоўцамі і супрацоўнікамі сілавых структур. Некаторыя ўдзельнікі акцыі трапілі ў "пераплёт, аднак Віталь Рымашэўскі заклікаў не паддавацца на правакацыі і пашкадаваць супрацоўнікаў міліціі, бо яны людзі паднявольныя і ўсе мы - адзін народ.

22.30 Атрады АМАП і міліцыі вырваліся з дому ў раду. Пачалася сутычка з маніфэстантамі. Некаторыя людзі ляжаць на зямлі.

22-30 Мітынг на плошчы Незалежнасці працягваецца, выступоўцы заклікаюць падтрымаць дэлегаваных на перамовы і падыходзіць бліжэй. У той жа час Дом Ураду ачапляюць супрацоўнікі сілавых структураў са шчытамі. Яны выстраіваюцца шэрагамі ўздоўж будынка, рыхтуючыся да разгону мірнай акцыі.

22.00 На плошчы Незалежнасці праходзіць мітынг, прывезлі гукаўзмацняльную апаратуру. Каля помніка Леніна выступілі Андрэй Саннікаў, Віталь Рымашэўскі, Сяргей Калякін і іншыя. Яны заклікалі ісці ў ЦВК на перамовы з Ярмошынай.  

21.00 Калона мітынгоўцаў (па сведчанням удзельнікаў каля 15 тысяч чалавек) рушыла па праспекце да плошчы Незалежнасці, відаць, да Цэнтрвыбаркаму. Кавярні і крамы ўздоўж праспекту зачыніліся, на дзвярах вісяць абвесткі "Працуем да 21-00". Людзі скандуюць "Ура" І "Жыве Беларусь". Група моладзі нясе плакат "Лида останется с Саней, долг останется с нами. Навошта такі хакей?!"     

20.15. Пад час нападу на калону Някляева мыў моцна збіты журналіст газеты “Нью-Ёрк таймс” Хілл

20.15. На Плошчы ўжо сабралася каля 10 тысяч чалавек. Як перадае рэпарцёр «Нашай Нівы», людзі працягваюць сцякацца. Людзьмі запоўнены ўвест скверык насупраць Плошчы. Людзі занялі амаль увесь каток, стаяць на прыступках Дома прафсаюзаў, з кандыдатаў ужо прысутныя Кастусёў, Раманчук, Рымашэўскі, Саннікаў, Цярэшчанка і Статкевіч з гербам.

20.00 "На плошчы няма ўзмацняльнай апаратуры, няма магчымасьці абвесьціць пра тое, што адбылося з паплечнікамі Някляева. Цяпер тут каля 5 тысячаў чалавек знаходзіцца. Даходзіць калёна Рымашэўскага. На катку працягваецца катаньне людзей. Узьняліся бел-чырвона-белыя сьцягі". (Радыё Свабода)

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства