Старшыні аршанскіх ўчастковых камісій пагражаюць назіральнікам судом

2010 2010-12-19T18:31:55+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Старшыня ўчастковай выбарчай камісіі № 14 у горадзе Орша Васіль Садковіч прыгразіў назіральнікам ад партыі «Справядлівы свет» Святлане Малчанавай і БХК Людміле Герасіменка, што ў выпадку, калі яны складуць акт аб парушэнні выбарчага заканадаўства на ўчастку, ён падасць на іх у суд за паклёп.

Сакратар гэтай камісіі яшчэ ў пятніцу забрала з сабой спіс галасуючых на хаце, пасля чаго назіральнікі гэтага спісу на ўчастку ўжо не бачылі. Пра гэта яны сабраліся напісаць заяву старшыні.

Аналагічная сітуацыя на ўчастку № 20 у Оршы. Старшыня камісіі незразумела дзе знайшла ўзоры складання актаў аб парушэнні заканадаўства аб выбарах і таксама пагражала падаць у суд на назіральнікаў у выпадку, калі яны накіруюць скаргу на парушэнне Выбарчага кодэкса.

 "Праваабаронцы за свабодныя выбары"

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international