Мінск: Умовы горшыя, чым у партызанскім лагеры

2010 2010-12-19T18:27:27+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/naziralniki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На выбарчым участку №9 Першамайскага раёна сталіцы па адрасу Калініна, 17 для назіральнікаў створаны ўмовы, якія не дазваляюць сачыць за ходам выбараў.

Віктару Балуеву і яго жонцы Валянціне Балуевай, людзям, ужо даўно дасягнуўшым пенсійнага ўзросту, якія з’яўляюцца назіральнікамі на участку №9, адвялі месца для назірання на самым скразняку, адкуль не відаць ні кабінак для галасавання, ні скрыняў для галасавання .

Віктар Іванавіч адзначае, што нават калі ён з маці хаваўся ад немцаў у партызанскім атрадзе, умовы былі лепшымі, чым магчымасці назіраць на гэтых выбарах, дзе плюс да ўсяго няма павагі ні да ўзросту, ні да людзей.

Назіральнікі проста пазбаўлены магчымасці выконваць сваю працу.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international