Магілёў. У прысутнасці назіральніка сябры абласной камісіі размаўляюць шэптам

2010 2010-12-19T18:26:12+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/buhelbarys.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Human rights defender Barys Bukhel

Human rights defender Barys Bukhel

Пра гэта паведамляе правааабронца Барыс Бухель.

“Сёння, 19 снежня, я заносіў у Магілёўскую абласную выбарчую камісію скаргу на правапарушэнні, якія мелі месца падчас датэрміновага назірання. У памяшканні камісіі прысутнічаў старшыня камісіі і сакратар, а таксама нейкая жанчына. Калі ў памяшканне ўвайшла яшчэ адна жанчына і пачала нешта дакладаць, то сакратар камісіі на яе крыкнула і паказала на мяне, пасля чаго ўвайшоўшая перайшла на шэпт. Акрамя гэта, сябры камісіі ў момант майго знаходжання не бралі тэлефоны, а калі бралі, то нехаця размаўлялі па іх”, - гаворыць Барыс Бухель.

Праваабаронца адзначае, што паводзіны сябраў выбарчай камісіі наводзяць на падазрэнні, бо пры нармальным адкрытым дэмакратычным працэсе нічога ўтойваць не трэба, а тут, з яго словаў, нешта замышляецца.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international