Барысаў. Правакатары патрабавалі выдалення назіральнікаў з участку

2010 2010-12-19T18:01:10+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Каля 15.30 на выбарчым участку № 65 горада Барысава чацьвёра выбаршчыкаў (двое мужчын і дзве жанчыны) сталі патрабаваць ў старшыні камісіі Мікалая Чарняўскага выдаліць назіральнікаў ад Руху «За свабоду» Сяргея Халіманцэвіча і яго жонку Алену Халіманцэвіч, якая назірае ад Беларускага Хельсінкскага камітэта.

«Падстава, па якой выбаршчыкі патрабавалі нашага выдалення з участку, відавочна правакацыйная, - кажа Сяргей Халіманцэвіч. - Чацвёра чалавек, якія прыйшлі галасаваць, пачалі казаць, што я плаціў па 50 даляраў нейкім людзям, каб яны галасавалі за Саннікава, а не за Лукашэнку. І таму нас трэба выдаліць з участка, каб мы не прысутнічалі пры падліку галасоў. Асабліва настойлівай была састарэлая жанчына, якая па просьбе старшыні камісіі сышла з участку, а потым вярнулася зноў, каб напісаць нейкую заяву на нас. Заяву яна так і не напісала. Намеснік старшыні камісіі Васіль Зайцаў вымушаны быў пад руку вывесці яе з участку, каб яна не перашкаджала працэсу галасавання. Гэта проста наўмысная правакацыя! Жонка мая вельмі разнервавалася, нават заплакала ... Але з участку нас не выдалілі. Сябры камісіі на правакацыю не паддаліся ».

"Праваабаронцы за свабодныя выбары"

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international