viasna on patreon

Затрыманне на мяжы

2006 2006-03-18T10:00:00+0200 1970-01-01T03:00:00+0300 be Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Ноччу 17 сакавіка ў 21.30 у цягніку Чарнігаў-Гомель на украіна-беларускай мяжы беларускімі памежнікамі быў затрыманы намеснік старшыні Луганскай абласной арганізацыі "Нацыянальны Альянс" Руслан Конеў, які па запрашэнню грамадзянскай інфармацыйнай кампаніі "Хопіць!" накіроўваўся ў Менск.
Беларускія памежнікі спачатку патлумачылі Руслану прычыну затрымання адсутнасцю ў яго дастатковых грошай для перасячэння мяжы, але пасля прызналіся, што "вы тут ездзіце, а ў нас выбары".
18 сакавіка ў тры гадзіны ночы Конеў быў пасажаны на цягнік Менск-Кіеў і давезены да першай прыпынкі на ўкраінскай тэрыторыі, "Гарнастаеўкі", дзе і быў высажаны.
Старшыня ўсеўкраінскай моладзевай арганізацыі "Нацыянальны Альянс" Ігар Гузь заявіў, што такімі прымітыўнымі крокамі немагчыма спыніць супрацоўніцтва паміж украінскімі і беларускімі моладзевымі арганізацыямі і прадстаўнікі "Нацыянальнага Альянсу" абавязкова 19 сакавіка ў 20.00 на Кастрычніцкай Плошчы разам з беларускім народам будуць святкаваць перамогу дэмакратыі.

Прэс-служба моладзевай арганізацыі "Нацыянальны Альянс"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства